*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***



Арцыбіскуп Філадэльфіі Чарльз Дж. Чапут паведаміў: Папа Францішак прыняў яго запрашэнне прыняць удзел у Сусветнай Сустрэчы Сем'яў у ЗША ў наступным годзе.

Арцыбіскуп Чапут зрабіў гэтую заяву 24 ліпеня, перад тым, як прачытаць гамілію падчас Святой Імшы на Канферэнцыі Текаквіта ў Фарго.

 "Папа Францішак сказаў мне, што ён прыедзе", - заявіў арцыбіскуп, запрасіўшы сваіх сяброў-карэнных амерыканцаў да святкавання, якое будзе праходзіць у Філадэльфіі 22-27 верасня 2015 г.

"Папа будзе з намі ў пятніцу, суботу і нядзелю ", - дадаў ён.

 Айцец-езуіт Федэрыка Ламбардзі, прэс-сакратар Ватыкана, 25 ліпеня 2014 г. паведаміў, што Папа Францішак выказаў "сваю гатоўнасць удзельнічаць у Сусветнай Сустрэчы Сем'яў" ў Філадэльфіі, і, таксама, Папа атрымаў запрашэнне наведаць іншыя гарады, у якія ён, па магчымасці, паедзе. Свае запрашэнні і вітальныя лісты ўжо паспелі перадаць Нью-Ёрк, Арганізацыя Аб'яднаных Нацый і Вашынгтон.

Некаторыя мексіканскія СМІ працытавалі урадавых чыноўнікаў і заявілі, што Папская візітацыя ў верасні па Паўночнай Амерыцы таксама можа ўключаць у сябе і Мексіку. Але ж Айцец Ламбардзі дадаў, што на дадзены момант "нічога аператыўнага адносна плана або праграмы для наведвання ЗША ці Мексіцы ня будзе. Майце на ўвазе, што ёсць яшчэ больш года, перад сустрэчай ў Філадэльфіі ".

Крыніца: Catholic News Service
 
Наверх