*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***


Папа Францішак звярнуўся да міжнароднай супольнасці і сумленняў усіх з заклікам пакласці канец “трываючай гуманітарнай драме” у Іраку, абараніць пераследаваных і дапамагчы, тым, хто застаўся без даху над галавой. “Іх лёс залежыць ад салідарнасці іншых”, падкрэсліў Пантыфік. Зварот Святога Айца прычытаў 7 жніўня 2014 г. кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі. У ім адзначаецца, што ў выніку супрацьстаяння асабліва церпяць хрысціянскія супольнасці, якія вымушаны пакідасць свае дамы ратуючыся ад насілля, ахапіўшага рэгіён. Пантыфік з заклапочанасцю сочыць за навінамі, якія прыходзяць з Ірака і выказвае сваю духоўную блізкасць ахвярам драматычнага канфлікту. Ён далучаецца да закліку мясцовых біскупаў аб малітве усяго Касцёла аб дары міру, адзначаецца ў звароце. “Нашых братоў пераследуюць, выганяюць прэч, прымушаюць пакідаць дамы без магчымасці ўзяць што-небудзь з сабой. Гэтым сем’ям і асобам я жадаю выказаць маю блізкасць і запэўніць у пастаяннай малітве. Найдаражэйшыя браты і сёстры, так шмат пераследаваныя, я ведаю колькі вы пакутуюце, і ведаю, што вы пазбаўлены ўсяго. Я з вамі ў веры ў Таго, хто перамог зло!”, - нагадаў словы Папы прымоўленыя 20 ліпеня 2014 г. кс. Ламбардзі.

Крыніца: Беларуская рэдакцыя Вытыканскага радыё
 
Наверх