*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***


Падчас сустрэчы з міністрантамі з нямецкамоўных дыяцэзій 5 жніўня 2014 г. папа Францішак адказаў на некаторыя пытанні, скіраваныя да яго і даў парады адносна таго, як сумяшчаць шматлікія захапленні са служэннем каля алтара і жыццём верай. Адзін з прысутных на сустрэчы юнакоў спытаў у Папы, якім чынам маладыя людзі могуць станавіцца галоўнымі героямі ў жыцці Касцёла. “Мы, вучні Пана, маем на адну місію больш: мы павінны быць “каналамі”, якія перадаюць любоў Божую. І ў гэтай місіі, вы моладзь, маеце асаблівую ролю: вы пакліканы апавядаць пра Езуса вашым аднагодкам, не толькі ўнутры парафіяльнай супольнасці ці вашай асацыяцыі, але перадусім па-за імі”, - адказаў Францішак. Пантыфік заўважыў, што каб казаць пра Хрыста неаходна Яго добра ведаць і любіць, сустракацца з Ім на малітве, у слуханні Яго слова. Менавіта ў гэтым, паводле Папы, дапамагае служэнне міністрантаў, якое дазваляе быць блізка да Езуса – Слова і Хлеба жыцця.

Святы Айцец адзначыў важнасць умення спалучаць розныя віды дзейнасці з міністранцкім служэннем. “Неабходна крыху арганізавацца, ураўнаважана спланіраваць усё... вы ведзь немцы, у вас гэта добра выходзіць”, - заўважыў Францішак.

“Наша жыццё складаецца з часу, а час – гэта дар Божы, таму неабходна прысвячаць яго справам добрым і плённым. Магчыма многія маладыя людзі губляюць шмат часу на рэчы бескарысныя: сядзенне ў інтэрнэце ці ў мабільніках, прагляд серыялаў. Прадукты тэхналагічнага працэсу, якія павінны спрашчаць і паляпшаць якасць жыцця, часам адцягваюць увагу ад таго, што па-сапраўднаму важнае”, - сказаў ён. Святы Айцец заклікаў пасярод штодзённай руціны памятаць пра Бога і Ягоную любоў.

Папа заклікаў міністрантаў разважліва карыстацца сваёй свабодай, каб яна не прывяла да нявольніцтва ад граху. “Дарагая моладзь, не выкарыстоўвайце кепска вашу свабоду! Не марнуйце вялікую годнасць дзяцей Божых, якая вам была падаравана. Калі ідзецё за Езусам і Ягоным Евангеллем, ваша свабода заквітнее, як расліна ў кветцы, і прынясе плёны добрыя і шматлікія”, паабяцаў папа Францішак.

Крыніца: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё

Фотаалбьом сустрэчы з нямецкамоўнымі міністрантамі: vk.cc/2QPNxA



 
Наверх