*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***


Папа Францішак прывітаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку і ўвесь беларускі народ. “Пралятаючы над вашай нацыянальнай тэрыторыяй, я скіроўваю мае найлепшыя пажаданні Вашай Эксцэленцыі і Вашым суграмадзянам. Просячы Божага благаслаўлення для ўсяго народа, я малюся, каб Усемагутны Бог адарыў усіх вас дабрабытам і супакоем”, - гаворыцца ў традыцыйнай тэлеграме скіраванай Пантыфікам на імя кіраўніка дзяржавы. Самалёт з Пантыфікам на борце знаходзіўся над тэрыторыяй Рэспублікі Беларусь 13 жніўня 2014 г., каля 19.00 па мясцовым часе. Па дарозе ў Паўднёвую Карэю Святы Айцец праляцеў над 11 краінамі: Італіяй, Харватыяй Славеніяй, Аўстрыяй, Славакіяй, Польшчай, Беларуссю, Расіяй, Манголіяй, Кітаем і, нарэшце, самой Паўднёвай Карэяй. Пераадоленая дыстанцыя склала 8970 км.

Крыніца: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё
 
Наверх