*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***


У архікатэдральным касцёле Сеула, падчас апошняга этапу падарожжа ў Паўднёвую Карэю, папа Францішак маліўся разам з карэйцамі, каб ўбачылі адно ў адным членаў адзінай сям’і. 18 жніўня 2014 г. Пантыфік узначаліў св. Імшу аб супакоі і прымірэнні. Для яго не існуе двух Карэй, але адна, што складаецца з братоў, размаўляючых на адной мове. “Кульмінацыяй майго візіту з’яўляецца гэта цэлебрацыя, падчас якой просім у Бога аб ласцы супакою і прымірэння. Гэта малітва мае асаблівае рэха на карэйскім паўвостраве”, дзе народ перажывае “досвед падзелу і канфлікту трываючага ўжо больш чым 60 гадоў”, сказаў Папа. Францішак заклікаў хрысціян да рахунку сумлення: Бог вас запрашае, “як хрысціян і як карэйцаў, з рашучасцю адмовіцца ад ментальнасці заснаванай на падазронасці, супрацьстаянні і суперніцтве”, падкрэсліў Пантыфік.

Папа нагадаў, што Езус заклікаў св. Пятра прабачаць “ажно семдзесят сем разоў”, бо прабачэнне – гэта шлях да прымірэння. Калі ў чалавечых вачах яно здаецца “немагчымым і нават адштурхоўваючым, то Езус можа зрабіць яго магчымым і плённым, дзякуючы бясконцай моцы свайго крыжа”. “Крыж Хрыста дэманструе сілу Бога, здольную спыніць любыя падзелы, вылячыць любыя раны і аднавіць натуральныя сувязі братэрскай любові”, - сказаў ён.

Святы Айцец запрасіў карэйскіх хрысціян несці “пераканаўчае сведчанне паслання прымірэння Хрыстовага” у свае дамы, супольнасці і ва ўсе сферы грамадскага жыцця. “Я веру, што у духу сяброўства і супрацоўніцтва з іншымі хрысціянамі, вызнаўцамі іншых рэлігій і ўсімі людзьмі добрай волі, якія маюць ў сэрцы будучыню карэйскага грамадства, вы будзеце зачынам Божага Валадарства на гэтай зямлі”, - адзначыў Пантыфік.

Францішак маліўся, каб узніклі новыя магчымасці для дыялога, сустрэчы, перамогі над недаверам, дзеля працяглай шчодрасці ў аказанні гуманітарнай дапамогі, “дзеля ўсё большага прызнання таго факту, што ўсе карэйцы з’яўляюцца братамі і сёстрамі, членамі адзінай сям’і аднаго народа”.

Падчас малітвы вернікаў, удзельнікі Эўхарыстым маліліся таксама за кардынала Фернанда Філоні, прэфекта Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, які ад імя Святога Айца знаходзіцца ў Іраку, а таксама за ўсіх, хто падвяргаецца пераследу ў гэтай краіне і хто быў вымушаны ўцякаць з ўласных дамоў.

У літургіі ў інтэнцыі супакою і прымірэння прынялі ўдзел некаторыя бежанцы з Паўночнай Карэі, а таксама група амаль 90-гадовых жанчын, якія ў гады ІІ Сусветнай вайны падвяргаліся сексуальнаму насіллю з боку японскіх салдат. Пасля заканчэнне св. Імшы папа Францішак накіраваўся ў аэрапорт Сеўла, адкуль, пасля кароткай цырымоніі развітання, выляцеў у Рым.

Крыніца: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё
Фотаальбом са Святой Імшы аб прымірэнні і міры: vk.cc/2T2Mtw


 
Наверх