*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***



У суботу, 2 жніўня 2014 года, Папа Францішак узначаліў Святую Імшу разам з групай маладых езуітаў, якія прыбылі ў Рым для працягу свайго навучання. Малітоўная сустрэча адбылася з нагоды літургічнага ўспаміну святога П'ера Фаўра, паплечніка заснавальніка Таварыства Езуса, які прыходзіцца на 1 жніўня. Прыгадаем, што ў мінулым годзе Папа Францішак абвясціў бліжэйшага саратніка святога Ігната Лаёлы і першага святара-езуіта святым Каталіцкай Царквы шляхам так званай раўназначнай кананізацыі.

Падчас гаміліі Святы Айцец адзначыў, што святы П'ер Фаўр адыграў вырашальную ролю ў першых кроках Таварыства Езуса, адзначаючыся навучаннем блізкасці і паклікання. Ён мог, напрыклад, зачыніцца ў фундаменталізме, але абраў шлях быць сярод людзей, шукаючы таксама тых, якія аддаліліся, кіруючыся духам паклікання.

Адным з удзельнікаў эўхарыстычнай малітвы з наступнікам Святога Пятра быў езуіцкі студэнт Нікола Маццы, які таксама прымаў удзел у брацкай вячэры з Папам у чацвер, 31 ліпеня. У гэты дзень, Пантыфік наведаў двор Генеральнай Курыі Ордэна з нагоды літургічнага ўспаміну святога, заснавальніка Ордэна Езуітаў, Ігната Лаёлы. У інтэрв'ю Радыё Ватыкана малады студэнт адзначыў, што «мець Папу езуіта» для яго значыць вельмі шмат: «Я асабліва адчуваў яго прысутнасць, яго словы, але таксама яго стыль паводзінаў падчас знаходжання з намі за сталом або падчас сённяшняй Імшы, як пераканаўчы заахвочанна вяртацца да таго, што з'яўляецца істотным, аўтэнтычным ў харызме Таварыства Езуса».

 
Наверх