*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***



10 жніўня 2014 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Доме св. Марты кардынала Фернанда Філоні, прэфекта Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў і спецыяльнага пасланніка ў Ірак з мэтай падтрымкі мясцовага насельніцтва і асабліва хрысціян, якія пакутуюць ад трываючага канфлікта. Кардынал Філоні паінфармаваў Папу аб падрыхтоўцы сваёй місіі. Пантыфік, у сваю чаргу, падзяліўся з іерархам думкамі адносна трагічных здарэнняў, якія адбываюцца ў Іраку і даў яму канкрэтныя ўказанні адносна місіі. Акрамя таго, папа Францішак перадаў кардыналу Філоні пэўную суму грошай, якая будзе выкарыстана для дапамогі ахвярам вайны, у якасці выразу канкрэтнай салідарнасці іракскаму народу і саўдзелу ў вырашэнні існуючай драматычнай сітуацыі.

Крыніца: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё
 
Наверх