*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***


На шляху ў Паўднёвую Карэю самалёт Пантыфіка праследуе над 11 дзяржавамі.

13-18 жніўня адбудзецца апостальскі візіт Папы Францішка ў Паўднёвую Карэю. Самалёт пантыфіка вылеціць з Рыма 13 жніўня ў 16.00 і праляціць над 11 дзяржавамі: Італіяй, Харватыяй, Славеніяй, Аўстрыяй, Славакіяй, Польшчай, Беларуссю, Расіяй, Украінай, Манголіяй, Кітаем і, нарэшце 12-ай, самой Паўднёвай Карэяй. У цэлым, як паведамляюць польскія навінавыя агенцтвы, Пантыфік пераадолее 8970 км.

У небе над Беларуссю і Украінай Папа Рымскі будзе арыентыровачна каля 7-8 гадзін вечара ў сераду. Мясцовыя каталікі спадзяюцца, што Францішак дабраславіць Беларусь з Украінай, пралятаючы над імі у паветры. Нагадаем, што ў адрозненне з Украінай, ні адзін Пантыфік пакуль не ступаў на беларускую зямлю, аднак ёсць надзея, што Папа Францішак зможа наведаць Беларусь у бліжэйшыя гады.

Паводле: Catholic.by, Ekai.pl
 
Наверх