*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***


Арганізацыя падарожжа кардынала Фернанда Філоні, прызначанага 8 жніўня 2014 г. спецыяльным пасланнікам папы Францішка ў Ірак ужо пачалася, расказаў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё сам прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў. Ён адзначыў, што адной з праблем з’яўляецца пошук магчымасць пералёту ў зону прабывання мясцовых хрысціянскіх бежанцаў, але выказаў пераканасць, што хутка зможа пераказаць ім асабіста заклапочанасць і салідарнасць папы Францішка. Кардынал Філоні, падкрэсліў, што дапамога пакутуючаму насельніцтву будзе “фактычнай”. “Я упэўнены, што Святы Айцец мне скажа потым больш дакладна пра тое, што ён жадае прадставіць гэтаму народу, які дарагі сэрцу Папы, а таксама ўсяму Касцёлу”, - сказаў кардынал. Пурпурат спадзяецца не толькі выйсці насустрач праблемам людзей, якія сустрэліся з пераследам, але таксама разам з мясцовымі каталіцкімі лідэрамі абмеркаваць, што можна зрабіць разам, у існуючай сітуацыі.

Каментуючы словы Патрыярха Вавілоніі Луіса І Сако пра рызыку сапраўднага генацыда хрысціянскага насельніцтва ў Іраку, ватыканскі пурпурат адзначыў: “Патрыярх Сако знаходзіцца непасрэдна на месцы і такім чынам вельмі добра знаёмы ў аспектамі, якія нам могуць быць незаўважны”. Ён нагадаў, што мясцовае хрысціянскае насельніцтва не першы раз прымушаецца да міграцыі. “Гэта пачалося амаль стагоддзе таму і паўтаралася шмат разоў на працягу гісторыі гэтых апошніх 90 гадоў у Іраку, калі тэрыторыя выйшла са складу Аттаманскай імперыі, каб стаць незалежнай дзяржавай, які і іншыя краіны рэгіёна. Такім чынам гэты народ носіць унутры сябе шмат болю і я разумею выказванне Патрыярха”, - адзначыў кардынал Філоні.

Крыніца: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё
 
Наверх