*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***




Прэзідэнт Аргенціны патэлефанавала Папе Францішку каб выказаць спачуванні ў сувязі са смерцю членаў яго сям'і, якія загінулі ў выніку дарожна-транспартнага здарэння. У другой палове дня, 21 жніўня 2014 г., Крысціна Фернандэс дэ Кіршнер патэлефанавала Францішку, каб выказаць спагаду ў сувязі са смерцю жонкі пляменніка Папы, Валерыі Кармона, і іх маленькімі дзецьмі, Хасэ і Антоніа, у адпаведнасці з камюніке, якое выдаў Святы Пасад.

Пляменнік Папы, трыццаціпяцігадовы Эмануэль Орас Бергольо, перажыў аварыю, але на дадзены момант застаецца ў крытычным стане ў аргентынскім шпіталі. Ён з'яўляецца сынам пемерлага брата Папы, Альберта Бергольо.

Ахвяры здарэння памёрлі ў аўторак раніцай, у аргенцінскай правінцыі Кардова, калі, паводле наяўных дадзеных, аўтамабіль з сям’ёй, якая вярталася па дарозе з Кардова ў Расарыё, сутыкнуўся з грузавіком, напоўненым кукурузай.

Раптам, абарвалося жыццё двух пляменнікаў Папы Францішка, Антоніа, ва ўзросце васьмі месяцаў і Хасэ, ва ўзросце двух гадоў, разам з іх маці, 39-гадовай Валерый Кармона. 19 жніўня 2014 г., айцец Федэрыка Ламбардзі, кіраўнік прэс-службы Святога Пасаду, прачытаў заяву Папы, у якой гаворылася, што "паступіла інфармацыя аб трагічным інцыдэнце, які адбыўся з яго сваякамі і Папа глыбока засмучаны. Ён просіць, каб ўсе, каму гэта неабыякава, далучыліся да Пантыфіка ў малітве, падзяляючы яго гора».

Учора, 20 жніўня 2014 г., раніцай, у Зале Паўла VI, Папа зноўку нагадаў пра страту, падзякаваўшы ўсім, хто маліўся, і, звярнуўшы ўвагу на тое, што "нават Папа мае сям'ю."

Паводле Навінавага Агенцтва "Зеніт"
 
Наверх