*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***


Падчас інаўгурацыі ватыканскай адукацыйнай інтэрнэт-платформы “Scholas occurrentes” 4 верасня 2014 г., папа Францішак звярнуўся да ўдзельнікаў і кіраўнікоў гэтага праекту, сабраных у Зале Паўла VI. Святы Айцец нагадаў пра важнасць спрыяння культуры сустрэчы паміж юнакамі і дзяўчатамі з розных кантынетаў, чаму паклікана садзейнічаць новая ватыканская ініцыятыва. “Няма ніякіх сумніваў, што свет знаходзіцца ў стане вайны! Мы павінны выхоўваць дзяцей ў духу культуры сустрэчы, інтэграцыі, мастоў”, - сказаў Францішак. Дзяцей нельга пакінуць у самоце: іх павінны атуліць цяплынёй і мудрым клопатам бацькі, выхавацелі, школьныя настаўнікі, перакананы Пантыфік. Ён нагадаў пра пашырэнне культу грошай, насілля і так званай “культуры адходаў”; падкрэсліў праблему “схаванай эўтаназіі”: маргіналізаванай моладзі, пазбаўленай адукацыі, пажылых, беспрацоўных маладых людзей, колькасць якіх, у развітых краінах, дасягнула 75%.

Францішак падкрэсліў важнасць умацавання сувязяў: грамадскіх, сямейных і асабістых. На яго думку, неабходна захаванне па-сапраўднаму чалавечага асяродзя, у якім для моладзі будуць створаны ўмовы для асабістага развіцця і гарманічнай інтэграцыі ў грамадства. Гэта асяродзе, на думку Святога Айца, павінна стаць сапраўдным месцам сустрэчы, у якім праўда, дабро і прыгажосць, будуць прабываць у дасканалай гармоніі. “Калі дзеці гэтага не атрымаюць, ім застанецца толькі паўстаць на шлях злачыннасці і залежнасцяў”, - сказаў Папа.

Крыніца: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё


Фотаальбом: vk.cc/2Wx3OI
 
Наверх