*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***


Папа Францішак завяршыў 21 верасня 2014 г. свой аднадзённы візіт у албанскую Тырану. Каля 21.00 па мясцовым часе папскі самалёт прызямліўся ў рымскім аэрапорце “Чампіна”. Уражаннямі ад сваёй пілігрымкі ў Албанію Папа падзяліўся падчас невялікай прэс-канферэнцыі, якую Пантыфік правёў на борце самалёта падчас вяртання з Тыраны, сталіцы Албаніі, у Рым. Ён прызнаўся, што адкрыў для сябе албанцаў з іншага боку – яны не проста талерантны народ, яны па-сапраўднаму людзі братэрскія. Уразіла Папу і мясцовая моладзь. Ён сапраўды адчуў, што Албанія – гэта самая маладая краіна ў Еўропе.

Беларускамоўная інфармацыйная рэдакцыя “Папа Рымскі Францішак” падрыхтавала поўны пераклад прэс-канферэнцыі Пантыфіка 21 верасня 2014 г. на беларускую мову:

Айцец Федэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай сталіцы: - Мы вельмі ўдзячны Святому Айцу за яго жаданне быць з намі напраканцы гэтага вельмі насычанага рознымі падзеямі дня. Дазвольце папрасіць вас адказаць на некалькі невялікіх пытанняў пра вашыя ўражанні ад паездкі. Дазвольце таксама падзякаваць нашым албанскім калегам, якія прайшлі гэты шлях разам з намі і якія зрабілі шмат для таго, каб асвятляць усе падзеі: прыляцець у Рым амаль толькі для таго, каб мець магчымасць падарожнічаць з вамі, Святы Айцец, і цяпер яшчэ раз вярнуцца ў Рым, каб зноўку адчуць блізкасць да вас. Зараз на борце прысутнічаюць прадстаўнікі трох албанскіх тэлеканалаў.

Дазвольце пачаць з панны Міры Тукі, якая працуе на албанскім грамадскім тэлебачанні.

Інтэрв'юер: - Ваша Святасць, ці можаце вы выказаць свае пачуцці да народу Албаніі?.. Можа, вас уразіла гісторыя таго, як албанцы пакутавалі падчас камуністычнага рэжыму?.. А таксама пра тое, наколькі яны талерантныяЦі знайшлі Вы тую ці іншую асаблівасць албанцаў як нацыі? Ці з'яўляюцца гэтыя асаблівасці спецыфічнымі для тыповага албанца, які ўвасабляеарла, які вярнуўся ў гняздо”?

Папа Францішак: - Я скажу, што ў мяне не было шмат часу для таго, каб разабрацца з гэтымі рэчамі, пра якія вы кажаце, але пакуты, якія албанцы вытрамалі, я ўбачыў і перажыў вельмі блізка. Што тычыцца талерантнасці ... я буду выкарыстоўваць іншае словаАлбанцы не цярпімыя, яны для мяне браты. Адносіны да іх могуць быць, на маю думку, толькі братэрскімі - гэта ўжо нешта большае. Гэта можна ўбачыць у суіснаванні, супрацоўніцтве паміж мусульманамі, праваслаўнымі і каталікамі. Супрацоўнічаюць яны, як браты, ці не праўда? Што ўразіла мяне на самой справе з самага пачатку, гэта Моладзь краіны. Калісьці я пачуў, атрымаўшы каментар, што Албанія - самая маладая краіна ў Еўропе. І гэта вы можаце бачыць ясна, гэтае братэрства ў Албаніі развіваецца выдатна ў галіне культуры, а таксама ў сістэме кіравання.

Інтэрв'юер: - З якімі пачуццямі Вашая Святасць сталася да арганізацыі мерапрыемстваў на галоўнай плошчы Тыраны, партрэтаў святароў, якія загінулі ў час камуністычнага рэжыму ў краіне, падчас якога быў уведзены дзяржаўны атэізм і які дзейнічаў 25 гадоў таму?

Папа Францішак: - Два месяцы мне спатрэбілася, каб разглядзець і адчуць гэты складаны перыяд у гісторыі Албаніі. Пазнаёміўся я, нават, трохі і з яго паходжаннем. У вас ёсць цудоўнейшыя культурныя карані, вялікая спадчына, якая існуе амаль ад самага пачатку. Таксама мне стаў вядомы перыяд у вашай гісторыі, які быў вельмі жорсткім, узровень жорсткасці быў жудасным. Калі я ўбачыў гэтыя фотаздымкі, не толькі каталікоў, але і праваслаўных, мусульманаў, і я задумаўся над словамі, якія былі звернуты да іх уладамі: "Вы не павінны верыць у Бога!", і яны адказвалі: "Я веру ў яго", і так кожны раз, ахвяра за ахвярай. Таму я кажу, што паслядоўнікі ўсіх трох рэлігійных напрамкаў надалі сваё сведчанне пра Бога, і цяпер сведчаць пра сапраўднае братэрства.

Інтэрв'юер: - Ваша Святасць, вы наведалі краіну, у якой большасць складаюць мусульмане. Нават візіт супаў з часам нявызначанай глабальнай сітуацыі: калісьці вы казалі пра пачатак Трэцяй сусветнай вайныВаша ідэя і тэма да візіту накіравана толькі на албанцаў або ідзе далей, за межы?

Папа Францішак: - Не, ідзе далей. Албанія пайшла па шляху міру, суіснавання і супрацоўніцтва, што ўжо выходзіць за рамкі сваіх межаў, ідзе ў іншыя краіны, якія ў роўнай ступені маюць розныя этнічныя карані. Вы сказалі: "Гэта ў значнай ступені мусульманская краіна". Так, але гэта адначасова і не мусульманская краіна. Гэта еўрапейская краіна. А для мяне асабіста, гэта было нечаканасцю. Албанія з'яўляецца еўрапейскай краінай, дзякуючы таму, што звязана з Еўропай культурай - культурай суіснавання, а таксама значнай гістарычнай спадчынай.

Інтэрв'юер: - Святы Айцец, скончылася вашае падарожжа ў еўрапейскую Албанію, а што будзе далей?.. Ці будзе працягнута пілігрымка?

Папа Францішак: - Так: геаграфію, нажаль, я змяніць не магу. Тым не менш, наступныя паездкі адбудуцца: 25 лістапада ў Страсбург, дзе я наведаю як Савет Еўропы, так і Еўрапейскі парламент. Тады, ужо можа 28 чысла таго ж месяца - Турцыю, каб быць там і на 30 лістапада, на свята Андрэя Першазванага, разам з Патрыярхам Барталамеем.

Інтэрв'юер: - Ваша Святасць, мы разумеем, што вашае бачанне Албаніі можа трохі адрознівацца ад бачання еўрапейцаў. Гэта можа значыць, што мы таксама успрымаем Еўропу амаль так, як і Еўрапейскі саюз. Мы падтрымліваем Вас у рашэнні наведаць першайеўрапейскую дзяржаву з перыферыі, якая не ўваходзіць у склад Еўрапейскага Саюза. Што вы можаце сказаць тым, хто глядзіць толькі ў "магутную" Еўропу?

Папа Францішак: - Магу сказаць, што гэта і ёсць пасланне маёй паездкі, гэта сігнал, які я хачу адправіць вам.

Інтэрв'юер: - Я думаю, што мы ўсе бачылі, як першы раз, калі вы плакалі, вы былі вельмі кранутыя гэтым момантам, момантам спаканняГэта быў, на маю думку, самы кранальны момант падарожжа.

Святы Айцец: - Гэта моцна, калі мы чуем, як пакутнікі кажуць аб мучаніцкай смерці! Я думаю, што ўсе, хто быў там, былі перапоўнены эмоцыямі: усе. І гэтыя сведкі казалі так, нібы гэта было не з імі, а з усімі намі. Гэта было вельмі важна для мяне!.. Вялікі вам дзякуй і смачнай вам вячэры.


 
Наверх