*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***




Крыж Хрыста гэта наша адзіная сапраўдная надзея і крыніца нашага збаўлення, сказаў папа Францішак у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” 14 верасня 2014 г. Пантыфік нагадаў, што шмат хрысціян пераследуюць ці проста забіваюць толькі за тое, што яны верныя Хрысту. “14 верасні 2014 г. Касцёл адзначае свята Узвышэння Святога Крыжа. Не хрысціянін можа спытаць: чаму “узвышаць” Крыж? Можам яму адказаць, што мы не узвышаем любы крыж, ці ўсе крыжы: мы узвышаем Крыж Езуса, таму што ў ім праявілася найвышэйшая любоў Бога да чалавецтва. Гэта тое, пра што нагадвае нам Святое Евангелле паводле Яна: “Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага “ ( Ян 3,16). Айцец “аддаў” Сына, каб нас збавіць, а гэта прывяло да смерці Езуса, і Яго смерці на крыжы. Чаму? Чаму быў патрэбны Крыж? Гэта з-за цяжару зла, якое трымала нас рабамі. Крыж Езуса выказвае абедзьве гэтыя рэчы: усю негатыўную сілу зла і цэлую лагоднасць ўсемагутнай міласэрнасці Бога. Крыж здаецца абвяшчае паразу Езуса, але ў сапраўднасці паказвае яго перамогу. На Кальварыі тыя, хто смяяліся з Яго казалі: “Калі Ты Сын Божы, сыдзі з крыжа” (Мц 27,40). Але дакладна было адваротнае: таму, што ён быў Сынам Божым, Езус быў там, на крыжы, верным да канца плану любові Айца. І па гэтай прычыне Бог “узвысіў” Езуса (Флп 2,9), прызнаючы Яму паўсюднае каралеўства.

Што мы бачым, такім чынам, калі скіроўваем наш позірк на крыж, да якога Езус быў прыбіты? Мы абажаем бясконцы план любові Бога да кожнага з нас і крыніцу нашага збаўлення. З гэтага Крыжа выплывае міласэрнасцць Айца, які абдымае ўвесь свет. Праз Крыж Хрыстус перамог зло , была пераможана смерць і мы атрымалі жыццё, была адноўлена надзея. Крыж Хрыста гэта наша адзіная сапраўдная надзея! Вось чаму Касцёл “узвышае” святы Крыж і вось чаму мы хрысціяне благаслаўляем знакам крыжа. Значыць, мы не ўзвышаем крыжы, але толькі хвалебны Крыж Езуса, знак бязмежнай любові Бога, знак нашага збаўлення і шлях да уваскрасення. І гэта наша надзея.

У той час як мы абажаем і святкуем Святы Крыж, мы думаем з усхваляваннем пра шматлікіх нашых братоў і сясцёр, якіх пераследуюць і забіваюць за іх вернасць Хрысту. Гэта адбываецца асабліва там, дзе рэлігійная свабода яшчэ не гарантуецца або поўнасцю не рэалізуецца. Бывае, што гэта адбываецца таксама і ў краінах і ў асяроддзях, якія ў прынцыпе ахоўваюць свабоду і правы чалавека, але на практыцы веруючыя, асабліва хрысціяне, зазнаюць абмежаванні і дыскрымінацыю. Таму сёння мы пра іх памятаем і ў асаблівы спосаб молімся за іх.

На Кальварыі, ля падножжа крыжа, стаяла Панна Марыя. Даручым Ёй сучаснасць і будучыню Касцёла, каб мы ўсе заўсёды ведалі адкрываць і прымаць пасланне любові і збаўлення Крыжа Езуса. Даручым Ёй асабліва сужэнскія пары, якія я меў радасць аб’яднаць у шлюбным саюзе сёння раніцай, у базыліцы св. Пятра”.

Пасля марыйнай малітвы, Пантыфік прывітаў шматлікіх пілігрымаў прысутных на плошчы св. Пятра.


Крыніца: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё
 
Наверх