*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***


Сужэнства з’яўляецца сумеснай дарогай мужчыны і жанчыны, на якой заданне мужчыны заключаецца ў аказванні дапамогі жонцы, каб была больш жанчынай, а задачай жанчыны з’яўляецца тое, каб дапамагала мужу, быць больш мужчынай. Гэта дапаўненне адрозненняў, - сказаў папа Францішак падчас св. Імшы, якую ён цэлебраваў 14 верасня 2014 г. ў базыліцы св. Пятра. У часе літургіі Пантыфік удзяліў сакрамэнт сужэнства дваццаці парам. Самы малады з сужонкаў меў 25 гадоў, а самы старэйшы – 65.

У гаміліі Святы Айцец адзначыў, што Касцёл складаецца ў асноўным з сем’яў, якія праходзяць “дарогі жыцця, у гісторыі кожнага дня”. Яны з’яўляюцца першымі месцамі, у якіх мы фарміруемся як асобы, а таксама з’яўляюцца “цаглінамі”, якія будуюць грамадства. Пантыфік падкрэсліў, што часта сужонкі “не могуць вытрымаць дарогі шлюбнага і сямейнага жыцця. “Высілкі дарогі становяцца ўнутранай стомленасцю. Сужонкі губляюць густ шлюбнага саюза. Больш не бяруць вады з сакрамэнту Сужэнства. Тады штодзённае жыццё становіцца цяжкім, “агідным”, - сказаў Папа.

Пантыфік адзначыў, што тады Бог жоча даць ім сваю аздараўляючую сілу, якой з’яўляецца Яго міласэрнасць. Яе атрымлівае толькі той, хто давярае сябе ўкрыжаванаму Езусу. Яна вылечвае “ад смяротнага яду граху”. “Гэты лек прымяняецца асабліва для тых сужонкаў, якія не могуць “вытрымаць шляху” і былі ўкушаны спакусамі расчаравання, нявернасці, разводу.... Таксама і ім Бог Айцец дае свайго Сына Езуса, не для таго, каб асудзіць іх, але каб збавіць іх: калі давераць сябе Яму, Ён ​​іх вылячыць сваёй міласэрнай любоўю, якая выплывае з Яго крыжа, сілай ласкі, якая адраджае і ставіць нанава на шляху шлюбнага і сямейнага жыцця”, - запэўніў Францішак

Пантыфік адзначыў, што гэты шлях не з’яўляецца “гладкім”, без канфліктаў, бо не быў бы чалавечым. Гэта шлях складаны, часта вельмі цяжкі і канфліктны, але такім з’яўляецца жыццё. “Сужэнства- сімвал жыцця, рэальнага жыцця, не з’яўляецца “фікцыяй”! Гэта сакрамэнт любові Хрыста і Касцёла, любові, якая ў крыжы знаходзіць сваю праверку і сваю гарантыю”, - сказаў Святы Айцец.

Папа Францішак удзяліў сакрамэнт сужэнства ў якасці Пантыфіка ўпершыню. Да гэтага Біскуп Рыма удзяляў сваім вернікам сакрамэнты хросты, бежмавання, споведзі, Эўхарыстыі і пасвячэння.

 
Крыніца: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё 


Фотаальбом: vk.cc/2XV0Xj
 
Наверх