*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***


Хрысціяне пакліканы працаваць на карысць адзінства Касцёла, адзначыў папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане 24 кастрычніка 2014 г. У сваёй гаміліі Пантыфік звярнуў увагу на існаванне пэўнага парадоксу: апостал Пётр называў хрысціян “жывымі камянямі” Касцёла, а апостал Павел заклікаў быць “мягкай глінай”. Быць “мягкай глінай” – жыць пакорай, лагоднасцю, доўгацярплівасцю, сціпласцю, цярпячы адно аднаго з любоўю – усё гэта свет лічыць непатрэбным і бескарысным, заўважыў Папа. Гэта, аднак, дапамагае будаваць адзінства Касцёла. “Мы становімся моцнымі камянямі гэтай святыні, калі становімся слабымі, калі дзейнічаем з цнотамі пакоры, доўгацярплівасці, лагоднасці, сціпласці”, - сказаў ён. Менавіта такім шляхам прайшоў Езус, які праз слабасць на крыжы, стаў моцным. Так, на думку Папы, павінны паступаць сучасныя вернікі. “Пыха і самадастатковасць – непатрэбныя”, перакананы Святы Айцец.

Францішак заклікаў будаваць адзінства Касцёла на фундаменце надзеі; з малітвай да Езуса; з паслухмянасцю Святому Духу, здольнаму перамяняць у гліну жывыя камяні; і з надзеяй знайсці Пана, калі наступіць поўня часу.

Крыніца: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё
 
Наверх