*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***


Падчас малітвы не забывацца пра асабістую гісторыю грахоў і збаўлення і сярод штодзённых клопатаў памятаць пра кантакт з Богам, заклікаў папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане 7 кастрычніка 2014 г. Святы Айцец пракаментаваў літургічнае чытанне, у якім гаворка ідзе пра св. Паўла, які спавядаецца перад галатамі ў сваіх старых правінах. Пантыфік заўважыў, што апостал казаў не пра ўласную дабрыню і шляхетнае паходжанне, але пра тое, як пераследваў хрысціян – прызнаваўся ў грахах. На думку Святога Айца, падобная практыка – успаміну аб ўласным жыцці ў малітве – не вельмі распаўсюджана сярод сучасных вернікаў. Памятаць у малітве пра свой шлях грахоў, паклікання і збаўлення Езусам – важна, лічыць ён, бо гэта таксама спосаб праслаўлення Пана. “Нельга штодзённа маліцца так, нібыта ў нас няма асабістай гісторыі”, - адзначыў Пантыфік і заклікаў не даць штодзённым справам і клопатам прымусіць нас забыцца пра гэта.

Крыніца: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё
 
Наверх