*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***


“У святле слоў Езуса, любоў з'яўляецца меркай веры, а вера – гэта душа любові” , - сказаў папа Францішак перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 26 кастрычніка 2014 г. У прысутнасці тысячаў вернікаў Пантыфік падкрэсліў, што “мы больш не можам аддзяляць рэлігійнае жыццё ад служэння братам, гэтым канкрэтным братам, якіх мы сустракаем. Мы не можам ужо больш аддзяляць малітву, сустрэчу з Богам у сакрамэнтах, ад выслухання бліжняга, ад блізкасці яго жыцця, асабліва яго ранаў. “Евангелле гэтай нядзелі нам нагадвае, што ўвесь Божы Закон заключаецца ў любові да Бога і бліжняга. Евангеліста Мацвей кажа, што некаторыя фарысеі змовіліся, каб выставіць Езуса на спробу (Мц 22,34-35). Адзін з іх, кніжнік, спытаўся ў Яго: “ Настаўнік, якая запаведзь найбольшая ў Законе?” (Мц 22,36). Езус цытуючы Кнігу Другазаконня, адказаў: “Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсім розумам тваім. Гэта найбольшая і першая запаведзь” (Мц 22,37-38). Ён мог бы спыніцца тут. Аднак Езус дадаў штосці, чаго не прасіў кніжнік. Ён сказаў: “Другая ж — падобная да яе: Любі бліжняга твайго, як самога сябе” (Мц 22,39). Таксама і гэтую другу запаведзь Езус не выдумаў, але ўзяў з Кнігі Левіта. Яго навізна ў тым, што спалучае гэтыя дзве запаведзі: любоў да Бога і бліжняга, падкрэсліваючы, што яны неаддзельныя і дапаўняць адна адну і з'яўляюцца двума бакамі таго ж самага медаля. Нельга любіць Бога без любові да бліжняга і немагчыма любіць бліжняга без любові Бога. Папа Бэнэдыкт ХVI пакінуў нам вельмі прыгожы каментар пра гэта ў сваёй першай энцыкліцы “Deus Caritas Est” (16-18).

Сапраўды бачным знакам, які хрысціянін можа паказаць, каб даць свету, іншым, а таксама сваёй сям'і сведчанне аб сваёй любові да Бога, з'яўляецца любоў да братоў. Запаведзь любові Бога і бліжняга з'яўляецца першай не таму, што знаходзіцца на вяршыні спісу запаведзяў. Езус не паставіў яе на першае мемесца, але ў цэнтр, таму што яна з'яўляецца істотай, з якой ўсё павінна пачынацца і да якой ўсё павінна вяртацца і становіць кропку адліку.

Ужо ў Старым Запавеце патрэбаванне быцця святымі, на вобраз Бога, які святы, змяшчала таксама абавязак клапаціцца пра найбольш слабыя асобы, як пра чужынцаў, сірот, удоваў (Зых 22,20-26). Езус завяршае гэты закон запавету, Ён аб'ядноўвае ў сабе самім, у сваім целе, боскасць і чалавецтва, у дзінай таямніцы любові.

Таму ў святле гэтых словаў Езуса, любоў з'яўляецца меркай веры і вера – гэта душа любові. Мы больш не можам аддзяляць рэлігійнае жыццё, пабожнае жыццё, ад служэння братам, тым канкрэтным братам, якіх мы сустракаем. Мы не можам ужо больш аддзяляць малітву, сустрэчу з Богам у сакрамэнтах, ад выслухання бліжняга, ад блізкасці яго жыцця, асабліва яго ранаў. Памятаеце: любоў з'яўляецца мерай веры. Як вельмі ты любіш? І няхай кожны сабе адкажа. Якой з'яўляецца твая вера? Мая вера такая, як я люблю. Вера гэта душа любові.

Сярод пушчы загадаў і нормаў –ўчарашніх і сённяшніх законаў – Езус робіць прарыў, які дазваляе нам бачыць два аблічча: аблічча Айца і аблічча брата. Ён не перадае нам двух узораў ці двух прыказанняў, але дае два аблічча, а нават толькі адно: аблічча Бога, якое адлюстроўваецца ў шматлікіх абліччах, таму што ў абліччы кожнага брата, асабліва найменшага, слабога, безабароннага і патрабуючага, ёсць прысутным вобраз самога Бога. І мы павінны спытаць сябе, калі мы сутыкаемся з адным з гэтых братоў, мы ў стане распазнаць у ім аблічча Бога: ці мы здольныя да гэтага?

Такім чынам Езус дае кожнаму чалавеку асноўны крытэрый, на якім ён павінен усталяваць сваё жыццё. Але больш за ўсё Ён даў нам свайго Святога Духа, які дазваляе нам любіць Бога і бліжняга, так як любіў Ён, са свабодным і шчырым сэрцам. Праз заступніцтва Панны Марыі, нашай Маці, адкрыем сябе на прыняцце гэтага дару любові, каб заўсёды крочыць ў гэтым законе двух абліччаў, якія з'яўляюцца адным і тым самым абліччам: законам любові”, - сказаў Святы Айцец.

Пасля марыйнай малітвы Пантыфік адзначыў, што ўчора ў бразільскім Сан-Паўлу была абвечшана благаслаўлёнай італьянская законніца Асунта Маркеці, заснавальніца Ордэну Законніц Місіянерак ад святога Карла Барамея – Скалабрынянак. Пантыфік нагадаў, што была яна ўзорнай законніцай, якая поўнасцю аддалася служэнню для сірот італьянсікх эмігрантаў. “Яна бачыла Езуса прысутным у бедных, сіротах, хворых, мігрантах. Падзякуем Пану за гэту жанчыну, якая была ўзорам нястомнага місянерскага духу і мужнай адданасці ў служэнні любові”, - сказаў Папа. Затым Пантыфік прывітаў пілігрымаў, якія знаходзіліся на плошчы св. Пятра.

Аўтар: Ян Мойсік

Крыніца: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё
 
Наверх