*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***


Божая дабрыня не мае межаў і ня робіць адрозненняў, падкрэсліў папа Францішак 12 кастрычніка 2014 г. падчас сваіх разважанняў перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра. Пантыфік нагадаў, што кожны мае магчымасць адказаць на Божае запрашэнне і на Яго заклік і ніхто не павінен адчуваць сябе прывілеяваным або, надварот, дыскрымінаваным. “У Евангеллі гэтай нядзелі Езус кажа пра адказ, што даецца на запрашэнне Бога, якога прадстаўляе кароль, прысутнічаць на вяселлі (Мц 22,1-14), - нагадаў Папа. - Запрашэнне мае тры асноўныя рысы: яно дармовае, шчодрае, паўсюднае. Запрошаных шмат, але адбываецца нешта дзіўнае: ніводзін з абраных не згаджаецца прыняць удзел у свяце, яны маюць іншую працу. Некаторыя паказваюць абыякавасць, адчужанасць, а нават раздражненне. Бог добры да нас, Ён прапаноўвае нам сваё бескарыслівае сяброўства, сваю радасць, збаўленне. А мы вельмі часта не прымаем Яго дары, ставім на першае месца нашы матэрыяльныя праблемы, нашы інтарэсы. І калі Пан нас кліча, ад сэрца, шмат разоў адчувае сябе надакучлівым.

Некаторыя госці нават катуюць і забіваюць слуг, якія прыносяць запрашэнне. Але, нягледзячы на адсутнасць згоды пакліканых, Божы план не перапыняецца. Сутыкнуўшыся з адмовай першых гасцей Ён не знеахвочваецца, не адкладае свята на потым, але яшчэ раз кіруе запрашэнне, пашыраючы яго па-за ўсялікія разумныя межы, і пасылае сваіх слугаў на вуліцы і на скрыжаванні, каб сабраць усіх тых, каго яны сустрэнуць. Гэта звычайныя людзі, бедныя, кінутыя і пазбаўленыя сродкаў да існавання, нават добрыя і кепскія – нават дрэнныя запрошаны – без адрозненняў. І пакой напаўняецца “выключанымі”. Евангелле, адкінутае некаторымі, знаходзіць нечаканае прыняцце ў многіх іншых сэрцах.

Божая дабрыня не мае межаў і не дыскрымінуе нікога. Таму свята дароў Пана паўсюднае – яно ўніверсальнае для ўсіх. Усім дадзена магчымасць адказаць на Яго запрашэнне, на яго заклік. Ніхто не мае права адчуваць сябе прывілеяваным або выключным. Усё гэта прыводзіць нас да пераадолення звычкі пазіцыянавання сябе камфортна ў сярэдзіне, як гэта зрабілі першасвятары і фарысеі. Так не павінна адбывацца! Мы павінны быць адкрыты для перыферый, прызнаючы, што нават тыя, хто знаходзіцца на ўзбочыне, выкінутыя і пагарджаныя грамадствам, з’яўляюцца аб’ектам Божай шчодрасці. Усе мы пакліканы не абмяжоўваць Божага Валадарства да асабістага маленькага “касцёльчыка”. Гэта не патрэбна! Мы павінны пашыраць Касцёл да памераў Божага Валадарства. Перад намі стаіць заданне – насіць вясельную вопратку, што з’яўляецца канкрэтным сведчаннем любові да Бога і бліжняга.

Даверым заступніцтву Марыі трагедыі і спадзяванні шматлікіх нашых братоў і сясцёр, выключаных, прыгнечаных, выкінутых і пагарджаных, і тых, каго пераследуюць за веру. Просім яе заступніцтва таксама за працы Сіноду Біскупаў, які адбываецца ў гэтыя дні ў Ватыкане”, - сказаў Святы Айцец.

Пасля марыйнай малітвы Пантыфік прывітаў пілігрымаў, якія знаходзіліся на плошчы св. Пятра, асаблівым чынам, групу канадскіх вернікаў, што прыбылі ў Рым на св. Імшу падзякі за кананізацыю кс. Франсуа дэ Лаваль і сястры Марыі ад Уцелаўлення.

Крыніца: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё
 
Наверх