*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***


Пантыфік жадае, каб удзельнікі Сінода Біскупаў выказваліся ў поўнай свабодзе і не баяючыся таго, што Папа можа мець адрозны пункт гледжання. Менавіта ў гэтым, на думку Святога Айца, праяўляецца сінадальнасць. Падчас адкрыцця працы ІІІ Надзвычайнай сесіі Сінода Біскупаў на тэму сям’і і сужэнства, 6 кастрычніка 2014 г. у Ватыкане, Святы Айцец даў удзельнікам форума некаторыя парады. Ён нагадаў, што прысутныя на ім прадстаўнікі епіскапатаў маюць вялікую адказнасць: “данесці рэчаіснасці і праблематыкі Касцёлаў, каб дапамагчы ім крочыць шляхам Евангелля сям’і”. “Адна з базавых умоваў гэтага: выказвацца ясна. Няхай ніхто не кажа: “Гэтага нельга казаць; пра мяне падумаюць тое ці іншае”. Неабходна казаць усё, што адчуваеце ў поўнай свабодзе”, - пажадаў Францішак. “Пасля апошняга кансісторыя – у лютым 2014 г., – падчас якога гаворка ішла пра сям’ю, адзін кардынал напісаў мне: шкада, што некаторыя кардыналы не мелі адвагі казаць пра пэўныя рэчы з павагі да Папы; мяркуючы, што магчыма Папа думае інакш. Гэта не добра, гэта не сінадальнасць, таму што ўсё, што адчуваеце ў Пану павінны сказаць – неабходна казаць: без чалавечай сціпласці, без баязлівасці. А ў той жа час, неабходна слухаць з пакорай і прымаць з адкрытым сэрцам, тое што кажуць браты. Таму прашу вас, калі ласка, аб гэтай пастанове братоў у Пану: выказвайцеся ў поўнай свабодзе і слухайце з пакорай. Чыніце гэта з вялікім спакоем і мірам, таму што Сінод адбываецца “cum Petro e sub Petro”, а прысутнасць Папы – гэта гарантыя для ўсіх і абарона веры”, сказаў Святы Айцец.

Францішак заклікаў усіх удзельнікаў Сінода Біскупаў супрацоўнічаць, каб умацоўвалася дынаміка сінадальнасці.

Крыніца: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё


Фотаальбом: vk.cc/32VfKk
 
Наверх