*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***


У малітве мы можам прасіць аб многім, але самым вялікім дарам Бога з’яўляецца Святы Дух, нагадаў папа Францішак 9 кастрычніка 2014 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. На прыкладзе евангельскага апавядання пра чалавека, якія апоўначы прыйшоў да свайго сябра, каб папрасіць хлеба, Францішак патлумачыў, якой павінна быць сапраўдная малітва і чаму адкрытасць Бога пераўзыходзіць чалавечую. Папа звярнуў увагу на тры віды сяброўства. У жыцці ёсць па-сапраўднаму “залатыя сябры”, якія могуць падзяліцца заўсёды і ўсім. Ёсць і такія, якіх мы можам назваць проста добрымі сябрамі. Трэці ж від, гэта асобы, сяброўская сувязь з якімі прадугледжвае настойлівасць і нават надакучлівасць. Езус казаў, што не толькі сябры, якія нас суправаджаюць на жыццёвым шляху дзеляцца тым, аб чым просім, але і Айцец, які ёсць у Небе, заўважыў Пантыфік. “Прасіце, і будзе дадзена вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам. Бо кожны, хто просіць, атрымлівае; і хто шукае, знаходзіць; і хто стукае, таму адчыняць”, - гэтымі словамі, на думку Папы, Езус хацеў абудзіць у апосталаў давер да малітвы. Маліцца, гэта нібыта стукаць у сэрца Бога, адзначыў ён.

Крыніца: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё
 
Наверх