*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

У пакоры Паўла VI заззяла яго веліч, адзначыў папа Францішак падчас беатыфікацыйнай Эўхарыстыі, якую ўзначаліў на плошчы св. Пятра 19 кастрычніка 2014 г. У літургіі, прыняў ўдзел Папа на пенсіі Бэнэдыкт XVI, сінадальныя айцы і тысячы вернікаў запоўнішых ватыканскую плошчу. Пасля ўрачыстага абвяшчэння Паўла VI благаслаўлёным, на алтар была вынесена рэліквія – яго акрываўленая футболка, якая служыць напамінам пра замах здзейснены на Пантыфіка ў 1970 г. У сваёй гаміліі Святы Айцец пахіліўся над “іранічнымі і геніяльнымі” словамі Езуса, скіраванымі да фарысеяў: “Дык аддавайце цэзарава цэзару, а Божае Богу”. Аддаваць Божае Богу, значыць прызнаваць і вызнаваць – перад абліччам любой улады – што толькі Бог, гэта Пан чалавека, і ніхто іншы, сказаў Папа. Аддаваць Божае Богу, на думку Святога Айца, азначае адкрывацца на Яго волю і прысвячаць Яму сваё жыццё, супрацоўнічаць з Яго валадарствам міласэрнасці, любові і супакою. “У гэтым наша сіла, зачын, які дапамагае росту і соль, якая дае смак кожнаму чалавечаму намаганню супраць пануючага песімізму, які нам прапануе свету”, - сказаў Папа.

Надзея Божая – гэта не ўцяканне ад рэальнасці і не алібі – але адданне Богу таго, што Яму належыць. “Хрысціян глядзіць на будучую рэальнасць, Божую рэальнасць – каб жыць поўняй жыцця – моцна стаючы на зямлі і мужна адказваючы на шматлікія новыя выклікі”, сказаў Папа.

Менавіта гэта, на яго думку, адбывалася ў перыяд Сіноду Біскупаў, з Касцёлам “пакліканым без маруджання, лячыць квываточныя раны і зноў запальваць надзею у людзей, якія яе згубілі”. “Мы сеялі і працягнець сеяць”, сказаў Папа і працытаваў словы Паўла VI пра мэту заснавання Сінода: “уважліва ўзіраючыся ў знакі часу, паспрабуем адаптаваць шляхі і метады... да ўзросшых патрэб нашых дзён і зменлівых умоваў грамадства”.

“Перад гэтым вялікім Папам, гэтым адважным хрысціянінам, гэтым нястомным апосталам, перад Богам, сёння мы не можам не сказаць простага, але настолькі шчырага і важнага слова: “дзякуй”. Дзякуй, наш дарагі і любімы папа Павел VI! Дзякуй за тваё пакорнае і прароцкае сведчанне любові да Хрыста і яго Касцёла!”, - сказаў Францішак.

Святы Айцец нагадаў пра пакору новага благаслаўлёнага, якая перамянілася ў веліч, калі яму давялося з мудрасцю, радасцю і даверам да Пана весці лодку св. Пятра, у той час, як наперадзе замаячыла секулярызаванае і варожае грамадства.

Пасля беатыфікацыйнай Эўхарыстыі папа Францішак прывітаў шматлікіх вернікаў і памаліўся разам з імі “Анёл Панскі”. 


Крыніца: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё

  

  
 
Фотаальбом: vk.cc/34yzwL
 
Наверх