*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***


Пантыфік сустрэўся 4 лістапада 2014 г. з удзельнікамі курсу, арганізаванага Трыбуналам Рымскай Роты. У імправізаванай прамове, ён адзначыў, што Касцёл не можа прымушаць людзей чакаць гадамі на пастанову аб несапраўднасці сужэнства. Пытанне рацыяналізацыі і паскарэння так званага сужэнскага працэсу вельмі востра стаіць у дадзены перыяд. Тут гаворка ідзе пра справядлівасць працэдуры, але і пра забяспячэнне справядлівасці людзям, якія чакаюць на рашэнне на працягу многіх гадоў, і вымярэнне міласэрнасці. Францішак адзначыў, што некаторыя працэдуры настолькі цяжкія, што многія вернікі проста ад іх адмаўляюцца. У той жа час, Святы Айцец перасцярог перад несумленнымі людзьмі, якія робяць “бізнес” на сцвярджэнні несапраўднасці сужэнства. “Спалучэнне эканамічнага інтарэсу з духоўным – гэта не ад Бога”, - сказаў Францішак. У канцы Папа падкрэсліў, што галоўная задача касцёльных судоў – збаўленне душ.

Крыніца: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё


Фотаальбом: vk.cc/38xp2k
 
Наверх