*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***


Мы пастаянна павінны змагацца са спакусамі, якія адводзяць нас ад служэння іншым, падкрэсліў 11 лістапада 2014 г., падчас гаміліі на ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане, папа Францішак. Ён адзначыў, што, як і Езус, мы павінны служыць, не просячы нічога ў замен, інакш касцёльнае служэнне можа ператварыцца ва “уладную структуру”. Хрыстус кажа пра сілу веры, але адразу ж папярэджвае, што яна павінна адлюстроўвацца ў служэнні. Францішка натхніла Евангелле пра “нікчэмнага слугу”, які пасля цэлага дня цяжкай працы прыйшоў дадому, але не паклаўся адпачываць, а пачаў служыць свайму гаспадару. Езус кажа пра “поўнае” служэнне, без рэшты. Вера будзе тварыць цуды толькі на шляху служэння, падкрэсліў Пантыфік. Хрысціянін, які атрымлівае дар веры ў хросце, дадаў ён, але “не развівае гэты дар на шляху служэння, становіцца хрысціянінам бяссільным і бясплодным”. У рэшце рэшт, ён становіцца “хрысціянінам для сябе, каб служыць сабе”. І гэта “сумная жыццё”, падкрэсліў Папа.

Ворагам хрысціянскага служэння з’яўляецца лянота, звярнуў увагу Святы Айцец. Яна вядзе да самазадавальнення і эгаізму. Ішчэ адна праблема – гэта імкненне “завалодаць сітуацыяй”. Да гэтага былі схільныя нават апосталы, калі не пускалі людзей да Хрыста, каб тыя Яму не перашкаджалі адпачываць. Яны нібыта імкнуліся завалодаць часам і ўладай Бога, і мець на гэта выключнае права. І тады Езус іх перасцярог ад блытання служэння і ўлады. Гэта можа адбываецца і сёння, калі хрысціяне пачынаюць сябе лічыць “гаспадарамі веры, майстрамі Валадарства, уладальнікамі збаўлення”. Гэта спакуса небяспечная для кожнага хрысціяніна. Замест гэтага трэба прапанаваць “служэнне пакоры” і “служэнне у надзеі”.

“У жыцці мы павінны моцна змагацца супраць спакусаў, якія спрабуюць адвесці нас ад гэтай паставы служэння”, - звярнуў увагу Францішак і дадаў, што Бог дае нам для гэтага дзве “вялікіх ласкі” – пакору ў служэнні, да той ступені, каб мець магчымасць сказаць: “Мы нікчэмныя слугі, але слугі – да канца”.

Крыніца: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё
 
Наверх