*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***


Сапраўдны хрысціянін не баіцца рызыкнуць сваім добрым імем і статусам дзеля збаўлення грэшнікаў, адзначыў папа Францішак 6 лістапада 2014 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. Святы Айцец пахіліўся над евангельскімі прыпавесцямі пра згубленую авечку і згубленую драхму. Яны паказваюць, што для Бога важнай з’яўляецца кожная асоба, і дзеля яе збаўлення Пан не спыняецца на палове шляху, маўляў “Я зрабіў ўсё, а астатняе – іх праблема”. Тое, што Езус “прымаў грэшнікаў і еў з імі”, дэманструе сапраўдную прыроду Божага сэрца, лічыць Папа. Такія паводзіны Хрыста абуралі фарысеяў і кніжнікаў. Яны не жадалі “пэцкаць рукі” адносінамі з грэшнікамі, лічылі сябе справядлівымі, выкарыстоўвалі людзей, а затым пагарджалі імі. Фарысеі і кніжнікі жылі па прынцыпе: лепш ахвяраваць нечым – драхмай або авечкай – каб зарабіць больш. Такая ментальнасць, паводле Святога Айца, супрацьлеглая мысленню Бога, які не спыняецца не перад чым для збаўлення кожнай асобы. “Бог – не бізнесмен, але Айцец, які ідзе да канца, каб збаўляць”, - сказаў ён.

Францішак адзначыў, што сапраўдныя пастрыры і хрысціяне павінны ісці насутрач усім людзям, каб апавядаць пра Божую дабрыню і несці пасланне збаўлення. Яны не павінны баяцца “запэцкацца”, зняславіць сваё імя, рызыкаваць жыццём, камфортам, спакоем, статусам, касцёльнай кар’ерай. Кніжнікі і фарысеі не ведалі, што значыць браць на плечы згубленую авечку, і вяртаць яе на месца, і таму ім была не знаёма сапраўдная радасць. “Хрысціянін або пастыр паўдарогі, магчыма ведае, што такое забавы, безтурботнасць, пэўны спакой, але не ведае, што такое радасць”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Крыніца: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё
 
Наверх