*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***


Каб навучыць веры сённяшніх дзяцей і моладзь і дапамагчы ім адчуць “праўду і любоў”, дарослыя павінны не казаць шмат словаў, але проста даваць ім прыклад, лічыць Святы Айцец. Ён узначаліў 14 лістапада 2014 г. ранішнюю Эўхарыстыю ў капліцы сваёй рэзідэнцыі, у якой прыняла ўдзел вялікая група дзяцей і падлеткаў з рымскіх парафій. Тэма перадачы веры “лічбаваму пакаленню” стала асноўнай у гаміліі Пантыфіка. “Хрысціянін павінен клапаціцца пра дзяцей і перадаваць ім веру, якой жыве і якая знаходзіцца ў яго сэрцы”, - нагадаў ён і дадаў, што самым лепшым і дарагім, што могуць даць бацькі сваім дзецям, з’яўляецца вера. Францішак, падчас гаміліі, наладзіў дыялог з малымі вернікамі і папрасіў іх ніколі не забывацца пра малітву.

Крыніца: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё
 
Наверх