*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***


Папа Францішак патэлефанаваў напярэдадні Божага Нараджэння хрысціянскім бежанцам, якія знаходзяцца ў іракскім Эрбіл, і выказаў ім сваю падтрымку. Падчас прамой сувязі Пантыфік звярнуўся да некалькі сотняў вернікаў, сабраных ў вялікім зале, размешчаным у паўночным прыгарадзе горада. Тэлеканал італьянскага епіскапата “TV2000” перадаваў зварот Святога Айца ў прамым эфіры. “Вы цэлебруеце цяпер св. Імшу, і я разам з кожным з вас падчас гэтай Эўхарыстыі – абдымаю ўсіх вас”, - сказаў Фрэнцішак у сваім прывітанні, якое было пераведзена на арабскую мову. Уцекачы падобныя “на Езуса ў тую ноч Яго нараджэння: для Яго не знайшлося месца, Ён быў выгнаны і вымушаны бегчы ў Егіпет, каб выратавацца”, - сказаў Папа.

Ён нагадаў, што тыя, якія жывуць у нястачы, названы ў Евангеллі братамі Езуса: “церпячыя з’яўляюцца целам Хрыста”, - адзначыў Пантыфік. Ён прызнаўся, што падчас Божага Нараджэння думае асабліва пра дзяцей-бежанцаў, юнакоў і дзяўчат, якіх забіваюць або эксплуатуюць, пра старых, хто пражыў сваё жыццё, і цяпер пакутуе ад гэтага крыжа. “У маім сэрцы сёння знаходзяцца дзеці і пажылыя людзі”, - падкрэсліў на заканачэнне свайго тэлефоннага звароту да бежанцаў папа Францішак.

Крыніца: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё
 
Наверх