*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***


29 снежня 2014 г. Святы Айцец Францішак накіраваў сваё пасланне ўдзельнікам 37-й Еўрапейскай сустрэчы моладзі, якая праходзіць у Празе. Такія форумы вучаць таму, як праз “малітву і ўзаемны дыялог быць соллю зямлі”, лічыць Папа. Толькі праз Хрыста можна спазнаць “сапраўдны смак” гэтай “солі”, а захаваць яго - “дзякуючы адкрыццю прыгажосці зносін з Богам і братамі і сёстрамі”. Пантыфік заклікаў маладых людзей не дазволіць паглынуць сябе “уласным абмежаванням і слабасцям”. Францішак нагадаў, што сёлета Чэхія адзначае 25-годдзе вяртання да дэмакратыі. Ён запрасіў моладзь памятаць у малітвах пра тых, хто часта коштам вялікіх пакут і нават жыцця прывялі сваю краіну да вольнасці, і самім “адкрываць шляхі свабоды”.

Больш за 30 тыс. маладых людзей з 65 краін, у тым ліку 23 тыс. за-за межаў Чэхіі прыме ўдзел у 37-й Еўрапейскай сустрэчы моладзі, арганізаванай епіскапатам Чэскай Рэспублікі, Чэшскай Радай Цэркваў і супольнасцю Тэзэ. Яна пачынаецца 29 снежня 2014 г. ў Празе і з’яўляецца наступным этапам “Пілігрымкі даверу на зямлі”, якую ініцыяваў брат Ражэ, заснавальнік супольнасці, у канцы 1970-х. Чэшская сталіца ў другі раз стала гаспадаром моладзевага форуму. Упершыню яна прымала яго на мяжы 1990 і 1991 гадоў.

Найбольшая колькасць маладых людзей прыехала ў Прагу з Польшчы, Украіны, Германіі, Італіі, Францыі, Харватыі і Беларусі. У гістарычным цэнтры Прагі адчыняць свае дзверы для малітвы 17 храмаў.

Арганізатары паведамілі, што для моладзі было падрыхтавана 105 тыс. яблык і 100 тыс. мандарынаў, 22 тыс. кг хлеба і больш за 500 кантэйнераў з ежай.

Крыніца: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё
 
Наверх