*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***


Грамадства, якое ігнаруе бедных і пераследуе іх, само збядняе сябе да стану галечы, сказаў Папа 31 снежня 2014 г. вечарам падчас урачыстых Нешпараў на заканчэнне году ў ватыканскай базыліцы. Ён звярнуўся з заклікам бараніць бедных, а не абараняцца ад іх. Пасля заканчэння набажэнства Францішак наведаў яслі на плошчы св. Пятра і паразмаўляў з прысутнымі там людзьмі. Кажучы ў сваім казанні пра важнасць часу, Святы Айцец адзначыў, што гэта не рэальнасць чужая Богу, таму што Ён пажадаў аб’явіць сябе і збавіць нас у гісторыі. Папа дадаў, што мы павінны памятаць пра тое, што наша жыццё на зямлі некалі скончыцца, менавіта таму Касцёл вучыць нас у канцы года і кожнага дня рабіць рахунак сумлення.

Пантыфік адзначыў, што ад нашага рахунку сумлення залежыць у тым ліку і “якасць” нашай дзейнасці. Ён спаслаўся на частыя ў наш час выпадкі карупцыі, што патрабуе сур’ёзнага навяртання сэрцаў і духоўнага і маральнага адраджэння. Ён заклікаў вернікаў прасіць у Бога ласку, мець магчымасць жыць у свабодзе, выправіць шкоду, нанесеную іншым, і быць у стане бараніцца ад тугі па нявольніцтве.


Крыніца: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё

Фотаальбом: vk.cc/3ks1Ds

 
Наверх