*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***


На мацярынства Касцёла звярнуў увагу Святы Айцец 1студзеня 2015 г. падчас сваёй гаміліі на Эўхарыстыі ва Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі. Ён нагадаў, што Найсвяцейшая Дзева аб’яднана з Езусам, “таму што атрымала ад Яго пазнанне сэрца, пазнанне веры, якое сілкуецца досведам маці і ўнутранымі адносінамі з Сынам”. Такім жа чынам “неаддзельныя адзін ад аднаго Хрыстус і Касцёл”, звярнуў увагу Францішак, “і не можна зразумець збаўлення, здзейсненага Езусам, не прымаючы да ўвагі мацярынства Касцёла”. Наша вера – гэта “не абстрактная ідэя або філасофія, а жыватворчыя адносіны, напоўненыя асобай Езуса Хрыста”, Якога “сустракаем у Касцёле”. Таму Касцёл – гэта “Маці, якая пяшчотна ахоўвае Езуса і дае Яго ўсім з радасцю і шчодрасцю”. “Ніводнае аб’яўленне Хрыста, нават самае містычнае, ніколі не можа быць аддзелена ад цела і крыві Касцёла, ад гістарычнай канкрэтнасці Цела Хрыстова”, - сказаў Папа і дадаў, што “без Касцёла Езус Хрыстус, у канчатковым рахунку, зводзіцца да ідэі, маралі, нейкага пачуцця”, а нашы адносіны з Хрыстом без Касцёла будуць зводзіцца да нашага ўяўлення, інтэрпрэтацыі або настрою.

На заканчэнне гаміліі Пантыфік адзначыў, што Хрыстус “ёсць благаслаўленнем для кожнага чалавека і для ўсяго чалавецтва”, а Касцёл, даючы нам Езуса, удзяляе нам паўнату благаслаўлення Пана”. У Сусветны дзень міру ён скіраваў просьбу да Бога, каб Ён “надарыў нашы дні спакоем”.

Крыніца: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё


Фотаальбом: vk.cc/3ksbnV 

 
 
Наверх