*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

У апошні час вельмі папулярным у каталіцкім Інтэрнет-сеціве становіцца праект знакамітага іспанскага мастака і карыкатурыста, які зараз жыве і плённа працуе ў Славеніі, Томаса дэ Заратэ, "Weekly Angelus",  што ў перакладзе азначае “Штотыднёвы “Анёл Панскі”. Ужо прыкладна паўгады існуюць першаствораныя старонкі на асноўных мовах Каталіцкага Свету. “Мэтай праекту, - як адзначае сам аўтар, - з’яўляецца распаўсюджванне слоў Пантыфіка сярод шматлікіх вернікаў і наданне цытатам Святога Айца дадатковай афарбоўкі ў выглядзе сапраўдных добрых коміксаў і малюнкаў”. Трэба адзначыць, што гэтая ідэя вельмі спадабалася і яе падтрымалі вернікі з розных краін Свету: Італіі, Іспаніі, Германіі, Партугаліі, Славеніі, Румыніі, ЗША, Велікабрытаніі і, нават, Расіі. Ужо з гэтай нядзелі (15 лютага) праект Weekly Angelus", пры падтрымцы Інфармацыйнай рэдакцыі “Папа Рымскі Францішак”, пачне рабіць публікацыі на беларускай мове ў спецыяльна створанай секцыі “Малітва“Анёл Панскі”.

Для таго, каб нашы чытачы змаглі бліжэй пазнаёміцца з праектам іспанскага мастака, мы запісалі невялікае інтэрв’ю разам з ім. Прадстаўляем вашай увазе поўны тэкст гэтай цікавай размовы:

-          Спадар Томас! Дзякуй Вам вялікі, што пагадзіліся даць нам невялікае інтэрв’ю. Напэўна, вас даволі часта запытваюць наконт гісторыі стварэння і ідэі праекту. Тым не менш, як і калі да Вас прыйшла ідэя распаўсюджвання слоў Пантыфіка графічна?

Год таму, падчас паездкі ў Міжгор’е разам з маімі жонкай і дачкой, я быў вельмі ўражаны чуць, як невялікая група арабаў з Сірыі і Лівана малілася. Іх спевы і малітвы сыходзілі, на маю думку, прама з іх сэрцаў і мяне моцна здзівіла тое, што нават сярод розных жыццёвых пакут, якія гэтыя, здавалася б, звычычайныя хрысціяне перажылі і вытрымалі, яны змаглі знайсці тое чароўнае святло, святло Хрыста.

Раптам нешта ўнутры спытала мяне: “А што ты робіш для міру ва ўсім Свеце? Памятай, д’ябал ніколі не бывае ціхім. Якія ты робіш добрыя справы, каб змагацца з гэтым злом?”

Лічу, што коміксы і замалёўкі малітвы “Анёл Панскі” – мой асабісты адказ адказ на гэтыя пытанні.

-          Ці ўзнікалі якія-небудзь цяжкасці ў самым пачатку такога незвычайнага эксперымента?

Цяжкасці былі і, у асноўным, з боку пытання “Як гэта рабіць?” У якасці асабістага праекту, я не так моцна залежыў ад пытання: публікаваць ці не? Тым не менш, магчымасць публікацыі з’яўляецца добрай спробай вямярэння якасці і выразнасці малюнкаў. Адзін славенскі друкар, да якога я аднойчы даслаў свае выявы, сказаў, што “выявы надта мастацкія і вобразныя”. Тады я зразумеў, што гэта быў проста далікатны адказ і на самой справе друкар хацеў сказаць, што “не хапае той самай выразнасці”. Да рэчы, тады я не ствараў малюнкі серыяй коміксаў, а рабіў асобныя замалёўкі.

З іншага боку, узнікалі цяжкасці з часам, бо я павінен жа праводзіць нядзелю разам з маімі жонкай і дачкой. Гэта была “унутраная” цяжкасць. Але ж дзякую сваёй жонцы, што яна ўсё ж такі падтрымала мяне ў гэтым праекце.

-          Якім чынам адрэагавалі на з’яўленне вашага праекту афіцыйныя Ватыканскія СМІ (Сродкі Масавай Інфармацыі)?

Яны сталіся вельмі добра да праекту. Калі я напісаў у "Vatican Insider", яны былі ў захапленні аб маіх публікацый і раптам змясцілі іх на сваёй вэб-старонцы. Я, на самой справе, не ведаю там нікога, але як толькі я да іх напісаў, яны нібы былі адразу ўжо гатовыя супрацоўнічаць са мной. Яны вельмі добра сталіся да мяне. Рэдакцыя "Vatican Insider" таксама дапамагае мне з перакладам публікацый на італьянскую і англійскую мовы. А гэта адбываецца кожны тыдзень, калі я дасылаю ім тэксты.

Дзякуючы ім, многія людзі бачылі мае коміксы.

-          Ці лічыце вы графічны спосаб перадачы інфармацыі больш эфектыўным чым, напрыклад, надрукаваная на паперы ці запісаная на відэа гамілія Святога Айца?

На маю думку, візуальная форма асабліва важная ў сучасным Свеце. Спытаеце: чаму? Таму, што з кожным днём у нас становіцца ўсё менш і менш часу, мы заўсёды ў спешцы; і калі мы можам выбраць: хутка злавіць асноўную думку ў вобразе або чытаць тое ж самае на працягу пяці хвілін. Канешне, мы аддаем перавагу вобразам і малюнкам. Мэта коміксаў малітвы “Анёл Панскі” – “стварыць цікавасць” да слоў Папы. Бо яго словы вельмі добра цытуюцца ў народзе.

У хрысціян ёсць вялікая ісціна: Хрыстус з намі. У сучасным грамадстве паўстаюць вялікія праблемы ў самой яго пабудове. Напрыклад, капіталізм – з усімі яго маральнымі адхіленнямі і разбурэннем чалавечага сумлення. Усё ж роўна, у выніку мы застанемся разам з Езусам, а побач з ім будзе і Апостал Пётр, намеснік якога жыве з намі. Мы часам сумняваемся, пакутуем ад дыпрэсій, часта сумуем… але ж усё роўна мы маем той чароўны глыток Божай Жывой Вады. І мы пастаянна жывем у надзеі калі-небудзь памерці і ўбачыць Улюбленага.

На маю думку, коміксы таксама могуць належыць да гэтых ісцін, а таму могуць быць і прывабнымі. Я не збіраюся рабіць паўнавартаснай прывабнасці, бо не маю фотаздымка, нейкіх незвычайных навыкаў ці добрага сцэнарыя. Тым не менш, след гэтых Божых ісцін назаўжды застанецца ў фоне малюнка. Святы Айцец кажа пра Бога. Я кажу пра Святога Айца. Значыць, я таксама кажу пра Бога. Мне знаецца, што няма нічога больш прывабней.

Мне не важна, якім будзе знешні выгляд, галоўнае – змест; бруднае шкло можа ўтрымліваць чыстую вадкасць. Канешне правільна, што мы аддаем перавагу таму, каб шкло было чыстым. У какнчатковым жа выніку, галоўнай будзе ўнутраная вадкасць.

-          Ці можаце вы сапраўды сябе назваць рэлігійным чалавекам? Раскажыце, калі ласка, пра ваша “касцёльнае жыццё”.

Я апынуўся ў Славеніі ў якасці добраахвотніка для дабрачыннай арганізацыі L'Arche (www.larche.org). Па праўдзе кажучы, я вельмі прывязаны да гэтай суполцы, нават больш, чым да парафіі, дзе мы ходзім на Святыя Імшы і дзе мая дачка наведвае катэхізацыю. Я таксама працую ў Каталіцкай школе, дзе вучу маленькіх дзяцей іспанскай мове. Лічу сябе не цалкам інтэграваным у справы сваёй парафіі, бо мяне больш прыцягвае валоданне ўніверсальнымы аспектамі Каталіцкага Касцёла, яго традыцыямі і жыццём. А гэта вельмі адрозніваецца ад жыцця звычайных маленькіх парафій са сваімі законамі.

Мая жонка таксама працуе ў L'Arche, дзе мы наведваем розныя мерапрыемствы па вялікіх святах, як Каляды, Троіца, і г.д.

Некалькі гадоў таму Езус цалкам увайшоў у маё жыццё. Але занадта часта я сыходжу ад яго,  атрымліваю неспакой па дробязях, потым вінавачу сябе з-за гэтага шмат разоў. Але Ён чакае, каб я вярнуўся. Ён заўсёды чакае, і я заўсёды цёпла вітаю яго.

-          Ці ёсць у Вас нейкія пажаданні чытачам нашай інтэрнэт-рэдакцыі, а таксама ўсім беларускім каталіцкім вернікам і людзям добрай волі?

Так, мае пажаданні будуць такімі ж самымі, якія заахвоцілі мяне пачаць праект: мы ўсе павінны спытаць сябе, што мы робім для таго, каб зрабіць наш Свет лепш. І яшчэ каб выкарыстоўваць нашы прафесійныя навыкі, каб адказаць на гэты ўнутраны выклік.
Дзякуй Вам вялікі, шаноўны спадар Томас, за цікавае інтэрв’ю. Спадзяемся, што мы яшчэ не раз будзем мець магчымасць гутарыць з Вамі.
З мастаком гутарыў: Міхал Дзегцярэнка, www.popefrancis.tk
 
Наверх