*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Вядомы амерыканскі часопіс “Фартуна” нядаўна выпусціў свой ужо другі спіс 50 самых вялікіх лідэраў свету. Святы Айцец Францішак займае ў ім пачэснае чацвёртае месца.

Пры складанні гэтага спіса, рэдактары прэстыжнага бізнэс-часопіса шукалі “незвычайных людзей, якія змянілі твар бізнэсу, дзяржаўнай улады, грамадства і г. д.”

Генеральны дырэктар кампаніі Apple Цім Кук заняў першую пазіцыю. Ён праявіў свае моцныя лідэрскія якасці ў працы Apple пасля смерці Стыва Джобса. Нумар два ў спісе – Прэзідэнт Еўрапейскага Цэнтральнага Банка Марыё Драге. І ўсяго на адну пазіцыю “абагнаў” Папу Францішка Прэзідэнт Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін.

Варта прыгадаць, што ў спісе мінулага года Пантыфік заняў першае месца. Тым не менш, калегія рэдактараў часпопіса адзначыла, што “яго бачанне, стойкасць і прыхільнасць рэформам былі настолькі нестандартныя ў 2014 гогдзе, што мы вырашылі ўключыць яго ў гэтым годзе зноў”.

Таксама, у спісе апынуліся: Прэм’ер-міністр Індыі, поп-спявачка Тэйлар Свіфт, Біл і Мелінда Гейтс і галоўны суддзя Вярохоўнага суда ЗША.

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх