*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Распачынаецца адзін з самых напружаных часоў года для Святога Айца – Вялікі Тыдзень. Падчас яго расклад Папы будзе настолькі вялікім, што ён нават не зможа цэлебраваць штодзённыя Святыя Імшы ў Доме святой Марты.

У сераду, 1 красавіка, адбудзецца традыцыйная Агульная аўдыенцыя Пантыфіка на плошчы Святога Пятра. Тысячы пілігрымаў з усяго свету прымуць удзел у гэтай падзеі. Варта адзначыць, што афіцыйная прамая трансляцыя будзе весціся і ў нашай суполке.

Папа Францішак узначаліць Святую Імшу Хрызму ў Базіліке Святога Пятра ў Вялікі Чацвер. Асаблівасцю гэтай Імшы з’яўляецца цырымонія асвячэння алея. Таксама, у гэты дзень папа цэлебруе Імшу Вячэры Пана, падчас якой Пантыфік здзейсніць абрад абмывання ног групе зняволеных мужчын і жанчын.

У Вялікую Пятніцу, Папа адсвяткуе Літургію Мукі Пана ў Бізіліке Святога Пятра. У той жа дзень вечарам Пантыфік прыме ўдзел у набажэнстве Крыжовага Шляху ў Рымскім Калізеі.

Папа Францішак таксама ўзначаліць Пасхальную Вігілію ў Вялікую Суботу. Гэта адзін з самых кранальных момантаў усяго Вялікага Тыдня, падчас якога Папа цэлебруе Літургію Святла ў поўнай цемры Базілікі Святога Пятра.

Фінальнай і самай галоўнай падзея гэтага напружанага Тыдня стане Урачыстая Святая Імша Велікоднай Нядзелі на плошчы Святога Пятра. Напраканцы яе Папа ўдзеліць усім вернікам Паўсюднага Касцёла сваё пастырскае благаслаўленне “Гораду і Свету” (“Urbi et Orbi”).


Беларускамоўная рэдакцыя "Папа Рымскі Францішак"

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх