*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***


Слухайце Езуса. Ён Збаўца: ідзіце за Ім, заклікаў папа Францішак вернікаў у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 1 сакавіка 2015 г.. Святы Айцец адзначыў, што наследванне Езуса заўсёды прыводзіць нас да шчасця. “У мінулую нядзелю літургія ўспамінала нам Езуса спакушанага сатаной на пустыні, Які аднак перамог гэтыя спакусы. У святле гэтага Евангелля мы зноў сабе ўсведамілі нашу годнасць, але таксама і перамогу над злом, якое прапаноўваецца тым, хто ўздымае шлях навяртання, і так як Езус, жадаюць чыніць волю Айца.  У гэту другую надзелю Вялікага посту Касцёл указвае нам мэту гэтага падарожжа навяртання, менавіта ўдзел ў славе Хрыста, якая ззяе на абліччы Пакорнага слугі, які дзеля нас памёр і ўваскрос.

Евангелле расказвае пра падзею Перамянення Пана, якая з’яўляецца кульмінацыяй публічнай дзейнасці Езуса. Ён знаходзіцца на дарозе ў Іерусалім, дзе здзейсняюцца прароцтвы “Слугі Божага” і  Яго адкупленчая ахвяра. Натоўпы гэтага не разумелі.  Адносна перспектывы такога Месіі, які кантрастуе з іх зямнымі чаканнямі, пакінулі Яго. Яны думалі, што Месія вызваліць іх з пад рымскага панавання, вызваліць іх бацькаўшчыну, а перспектыва, якую паказвае ім Езус не падабаецца, яны пакідаюць Яго. Нават апосталы не разумелі словаў, з якімі Езус аб’яўляе вынікі сваёй місіі ў хвалебнай пакуце. Не зразумелі. Таму Езус вырашыў паказаць Пятру, Якубу і Яну прадказанне сваёй хвалы, якая наступіць пасля ўваскрасення, каб узмацаваць у веры і заклікаць іх пайсці за Ім шляхам Крыжа. На высокай гары, пагружаны ў малітве, Ён перамяняецца перад імі: Яго твар, і ўся яго асоба выпраменьваюць яркім святлом. Трое вучняў баяцца, калі з’явілася перад імі воблака і з вышыні пачуўся, як падчас хросту ў Ярдане, голас Айца: “Гэта Сын Мой умілаваны, Яго слухайце” (Мк 9,7).  Езус гэта Сын, які стаў Слугою, быў пасланы ў свет, каб рэалізаваць праз Крыж план збаўлення, каб нас усіх збавіць. Яго поўная паслухмянасць волі Айца робіць яго чалавечнасць празрыстаю для славы Бога, які з’яўляецца Любоўю.

Езус паказвае сябе як дасканалую ікону Айца, ззянне Яго славы. Гэта выкананне аб'яўлення. Таму побач  перамененага Хрыста, з'явіліся Майсей і Ілля, якія прадстаўляюць Закон і Прарокаў. Гэта азначае, што ўсё пачынаецца і заканчываецца ў Езусе, у Яго пакуце і ў Яго хвале.

Пасланне да вучняў і да нас наступнае: “Слухаць Яго”. Слухайце Езуса. Ён Збавіцель: Ідзіце за Ім. Слухаць Хрыста, на самай справе, ўключае ў сябе прыняцце яго Пасхальнай Таямніцы, стаць на шляху з Ім, каб зрабіць са свайго жыцця дар любові да іншых: у пакорнай паслухмянасці волі Бога, у стаўленні аддалення ад мірскіх рэчаў і ва ўнутранай свабодзе. Трэба, іншымі словамі, быць гатовымі “страціць сваё жыццё” ( Мк 8,35), аддаючы яго, каб усе людзі былі збаўленымі і каб мы сустрэліся ў шчаслівай вечнасці. Шлях Езуса заўсёды вядзе да шчасця. Не забывайце пра гэта: шлях Езуса заўсёды вядзе нас да шчасця, на дарозе будзе крыж, выпрабаванні, але ў канцы заўсёды дае нам шчасце. Езус нас не падманвае. Абяцаў нам шчасце і абдарыць нас ім, калі поўдзем Яго шляхамі.

Разам з Пятром, Якубам і Янам, сёння ўступаем і мы на гару Перамянення і спыняемся ў сузіранні аблічча Езуса, каб прыняць Яго пасланне і перавесці яго ў нашае жыццё, каб таксама і мы змаглі быць перамененымі Любоўю. Сапраўды любоў можа перамяніць усё. Любоў перамяняе ўсё. Ці верыце ў гэта? Ці верыце, што Любоў пераменьвае ўсё? Няхай на гэтым шляху падтрымлівае нас Панна Марыя, да якой зараз звяртаемся з малітвай “Анёл Панскі”, -  сказаў Святы Айцец падчас сваіх разважанняў.

Пасля малітвы Папа прывітаў усіх вернікаў і турыстаў прысутных на плошчы св. Пятра

Аўтар: Ян Мойсік
Крыніца: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё
 
Наверх