*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Пасля смерці Яна Паўла ІІ калегія кардыналаў цэлебравала абрад яго пахавання на плошчы Святога Пятра. Менавіта тады свету стаў добра вядомы кардынал Ёзэф Ратцынгер.


Акрамя цэлебрацыі абраду пахавання, ён быў таксама адказны за працу калегіі кардыналаў, якая павінна была абраць наступніка Яна Паўла ІІ. Было вельмі няпроста знайсці чалавека, які б змог мужна кіраваць Касцёлам пасля папулянага любімага ўсімі Пантыфіка.

Канклаў кардыналаў распачаўся ў панядзелак, 18 красавіка Святой Імшой і малітвай аб заступніцтве Святога Духа. Кардынал Ратцынгер, які ўжо паспеў стаць моцным кандыдытам, узначаліў яе.


“У гэты час мы настойліва просім Пана, пасля ягонага вялікага падарунка – Пантыфікату Яна Паўла ІІ, знайсці пастыра з такой жа моцай у сэрцы”, - прамовіў у сваёй гаміліі Ёзэф Ратцынгер.


115 кардыналаў ва ўзросце да 80-ці гадоў увайшлі ў Сікстынскую капэлу а 16.00. Яны пакляліся ў шчырасці і непадкупнасці свайго выбару і паабяцалі ніколі не распавядаць пра тое, што адбудзецца на Канклаве.

Пасля некалькіх гадзін, з’явілася першае паведамленне з Сікстынскай капэлы: чорны дым.

Не было новага Папы і наступнай раніцай, 19 красавіка. Пасля трох тураў галасавання кардыналы яшчэ не прыйшлі да адзінага меркавання.

Аднак, да сярэдзіны дня сітуацыя поўнасцю змянілася. Белы дым з’явіўся ў рымскім небе. Такім чынам, шматлікія вернікі, сабраныя на плошчы Святога Пятра, атрымалі добрую навіну.

Кардынал Ёзэф Ратцынгер стаў 265-ым наступнікам Святога Пятра. З дапамогай усяго чатырох бюлетэняў, яго абранне стала адным з самых хуткіх у гісторыі.


“Дарагія браты і сёстры! Пасля Вялікага Папы Яна Паўла ІІ, кардыналы абаралі мяне, простага і пакорнага працаўніка ў вінаградніку Пана. Той факт, што Пан можа працаваць і дзейнічаць нават з недастатковымі сродкамі суцяшае мяне, і, перш за ўсё, я даручаю сябе вашым малітвам”, - прамовіў новаабраны Пантыфік з балкону Базылікі Святога Пятра.


Першае, што Папа Бэнэдыкт XVI зрабіў, стала наведванне месца, дзе ён працаваў на працягу 23-ох гадоў: Кангрэгацыі дактрыны веры.


“Ваша святасць, сардэчна вас вітаем і дзякуем за візіт”, - распачалі сустрэчу з Пантыфікам супрацоўнікі ватыканскай кангрэгацыі.


“Да гэтага часу не магу паверыць, што я цяпер у іншым месцы. Тое, што Пан сказаў Пятру, было зроблена: прыйдзе дзень, калі ты будзеш накіраваны туды, куды ты хочаш ісці”, - сказаў Святы Айцец.


Падарункам Папу Бэнэдыкту XVI стаў торт. Ён быў ужо загадзя падрыхтаваны, бо чатыры дні таму Пантыфіку споўнілася 78 год.

Праз некалькі дзён, Бэнэдыкт XVI падзяліўся нямецкім пілігрымам сваімі адчуваннямі:


“Калі, мала-памалу, тэндэнцыя галасаванняў прывяла мяне да разумення таго, што, кажучы прасцей, сякера сабралася падаць на мяне, мая галава пачала кружыцца… з глыбокім перакананнем я сказаў Пану Богу: не рабі гэтага са мной! У тваім распараджэнні ёсць маладзейшыя і лепшыя, якія змогуць вытрымаць гэтую вялікую адказнасць з большай дынамічнасцю і большай трываласцю”.


Пантыфік пачаў новае жыццё без яго вядомай вялікай бібліятэкі. Калі Папа-прафесар меў патрэбу ў кнігах, ён пакідаў Ватыкан, каб наведаць свой стары дом і падрыхтваць першыя свае прамовы.

Невядома для самога Папы, слухі хутка распаўсюдзіліся і сотні людзей ужо чакалі яго ля дзвярэй.

Папа Бэнэдыкт
XVI чалавек, які не любіць славы. З усёй сваёй сарамлівасцю, ён змог паказаць усім вернікам сваю сапраўдную духоўную моц.


Міхал Дзегцярэнка, паводле агенцтва RR
 

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх