*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0

Надзвычайны Святы Год Божай Міласэрнасці – гэта спрыяльны час, каб загаіць раны, для сведчыць пра блізкасць Бога, а таксама, каб указаць кожнаму дарогу прабачэння і прымірэння, сказаў папа Францішак падчас першых Нешпараў Нядзелі Божай Міласэрнасці 11 красавіка 2015 г. у ватыканскай базыліцы. У гаміліі Святы Айцец патлумачыў матывы абвяшчэння Юбілею Міласэрнасці. Ён адзначыў, што Касцёл у цяперашнім часе вялікіх эпахальных перамен пакліканы да больш выразнага паказвання знакаў прысутнасці і блізкасці Бога. Гэта час, каб нанава адкрыць тое, што ён мае быць знакам і прыладай міласэрнасці Бога. Мае ён абудзіць “жаданне, зразумець шматлікія знакі чуллівасці, якія Бог дае ўсяму свету, асабліва тым, хто пакутуе, хто самотны, пакінуты, не мае надзеі на прабачэнне і не адчувае таго, што Бог яго любіць.

“Святы Год абвяшчаецца таму, каб абудзіць у нас радасць з-за таго, што знайшоў нас Езус, які як Добры Пастыр прыйшоў, каб нас шукаць, бо мы загубіліся. А Юбілейны, каб мы убачылі цяпло любові Хрыста, Які бярэ нас на свае плечы, каб прывесці нас у дом Айца”,- сказаў Францішак і дадаў, што гэта год, у якім Хрыстус можа нас дакрануць і перамяніць сваёй міласэрнасцю, каб мы станавіліся сведкамі міласэрнасці. “Гэта зручны час для загойваня ранаў, каб сустракаць тых, якія чакаюць убачыць і дакрануць знакі блізкасці Бога, каб прапанаваць кожнаму шлях прабачэння і прымірэння”, - сказаў Пантыфік.

Аўтар: Ян Мойсік, Радыё Ватыкана

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх