*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Шлях Касцёла – гэта “шчырасць” і “свабода ў выказванні”, лічыць Святы Айцец Францішак. Ён узначаліў 13 красавіка 2015 г. ранішнюю св. Імшу ў Ватыкане. Пантыфік нагадаў досвед апосталаў пасля ўваскрэсення Хрыста і падкрэсліў, што толькі Святы Дух можа змяніць стаўленне чалавека, гісторыю яго жыцця і ўсяліць мужнасць. “Мы не можам маўчаць пра тое, што бачылі і чулі” (Дз 4, 20), - з гэтай заявы Пятра і Яна Францішак пачаў сваю гамілію. Апосталы не пабаяліся турэмнага заключэння і не тоячыся, з усёй шчырасцю абвяшчалі Божае слова. Гэта прыклад для сённяшняга Касцёла, перакананы Папа, “шлях адкрытасці, шлях хрысціянскай мужнасці”. Ён нагадаў, што шчырасць заўсёды аб’яднана са свабодай, якая ўласціва хрысціянам.

“Сапраўдным героем” шчырасці і адкрытасці ў Касцёле з’яўляецца Святы Дух, звярнуў увагу Пантыфік, “бо толькі Ён адзін можа нам даць ласку мужнасці абвяшчаць Езуса Хрыста”. Менавіта гэта “мужнасць абвяшчэння” адрознівае нас ад “простага празелітызму”, дадаў ён і ўдакладніў, што “мы не робім рэкламы”, каб мець больш “партнёраў” у нашым “духоўным грамадстве”. Гэта было б “не па-хрысціянску”.

Францішак папрасіў вернікаў не забывацца, што час пасля Вялікадня, гэта перыяд падрыхтоўкі да “атрымання Святога Духа”, Які дае сапраўдную шчырасць і мужнасць абвяшчэння Хрыста.

Крыніца: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх