*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Хрысціяне павінны не збіраць багацці, але ставіць іх на службу патрабуючым, як рабілася ў першых супольнасцях пад кіраўніцтвам апосталаў, адзначыў Святы Айцец 14 красавіка 2015 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У сваёй гаміліі Пантыфік пахіліўся над літургічным чытаннем аб жыцці першых хрысціян, з кнігі Дзеяў Апосталаў.

Паводле Папы, існуюць некалькі прыкмет супольнасці, адроджанай Святым Духам. Першая з іх – гэта гармонія. “Адроджаная супольнасць або супольнасць адроджаных ў Духу, надзелена ласкай еднасці, гармоніі. Адзіны, хто можа даць гармонію – гэта Святы Дух, таму што Ён таксама з’яўляецца гармоніяй паміж Айцом і Сынам, дарам, які стварае гармонію”, - падкрэсліў Францішак.

Другой прыкметай Папа назваў супольнае дабро. Ён заўважыў, што сярод першых хрысціян не было патрабуючых, а багатыя ставілі на службу іншым тое, чым валодалі.

У той жа час вернікам першых стагоддзяў былі знаёмыя шматлікія праблемы: як унутраныя – звязаныя з людзьмі, якія жадалі выкарыстаць Касцёл у сваіх мэтах, так і вонкавыя – звязанымі з пераследам, які яны пераносілі з цярплівасцю. Такім чынам, паводле Папы, трэццяя прыкмета супольнасці, адроджанай Святым Духам – гэта цярплівасць у цяжкасцях і выпрабаваннях.

Францішак заклікаў вернікаў у гэтым кантэксце падумаць аб сваіх дыяцэзіяльных, парафіяльных, сямейных супольнасцях і параўнаць іх з супольнасцямі першых хрысціян.

Крыніца: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх