*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Сябры! Магчыма, пільнае вока чытача заўважыла, што наш сайт не працаваў цягам некалькіх тыдняў. Але зараз, напярэдадні галоўнага хрысціянскага свята Вялікадня, вы зноў можаце бачыць нас у эфіры, але ў трошкі абноўленым становішчы.


Вынікам нашай бесперапыннай працы стаў нованароджаны сайт www.popefrancis.tk! Не змяніўшы каляровай гаммы, ён стаў больш інфарматыўным і адаптаваным пад сучасныя памеры манітораў (менавіта 1366 х 768), планшэтаў і смартфонаў (сайт аўтаматычна змяняе свой памер). Пры ставрэнні яго агульнай канцэпцыі было ўсё ж такі прынята рашэнне захаваць старонку “Прамыя трансляцыі з Ватыкана” і спрабаваць наладзіць яе штоднёвае абнаўленне. Таксама, амаль кожная рубрыка цяпер змешчана на галоўнай старонцы ў асобныя стаўбцы, якімі стала вельмі зручна карыстацца. Так, вы можаце бачыць: “АПОШНІЯ НАВІНЫ З ВАТЫКАНА”, “Усё пра Папу Францішка”, “Беларусь і Ватыкан”, “Папскія падарожжы і візіты” і “Гаміліі і прамовы Святога Айца Францішка”. Адным з самых важных момантаў стала магчымасць пакідаць каментарыі ад акаўнаў Google+ і Facebook. Разумеем, што шматлікім чатачам зручней працаваць з сацыяльнай сеткай “ВКонтакте”, таму  будзем спрабаваць наладзіць і гэты сэрвіс. 


Таксама, рэдакцыя ставіць перад сабой мэтай змяшчэнне “асабістых навін”, напісаных нашымі рэдактарамі і фрылансерамі . Але, з-за недахопу супрацоўнікаў вымушаны пакідаць гэты момант нявырашаным. Шматлікія спробы змяшчаць нашы аб’явы ў розных суполках, на жаль, не прынеслі  чаканага эфекту. Таму, зноў і зноў, дарагія чытачы, моцна просім вас звярнуць увагу на старонку “Зварот рэдакцыі”. 


Асабіста хачу выказаць усім нашым чытачам шчырую ўдзячнасць за падтрымку. Дзякуючы вашым малітвам і добраму слову, мы спрабуем рабіць сваю працу з вялікім аптымізмам і ад усёй душы. Адзіная мэта, дзеля мы існуем – гэта абвяшчэнне добрых вестак пра Папу і Апостальскую Сталіцу ўсім беларускамоўным вернікам. Мы вельмі горача жадаем, каб Слова Пантыфіка заўсёды радасна сустркалі ў кожным доме.


З новымі планамі на ажыццяўленне ўсіх задумак, запрашаем вас на старонкі абноўленага сайту рэдакцыі “Папа Францішак” і ў нашы суполкі “ВКонтакте” і Facebook. Пішыце нам, чытайце і абвяшчайце добрыя весткі сваім блізкім і знаёмым.


З павагай да чытачоў,
галоўны рэдактар Беларускамоўнай рэдакцыі “Папа Рымскі Францішак”
Міхал Дзегцярэнка

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх