*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
5 красавіка 2015 г. папа Францішак узначаліў велікодную св. Імшу на плошчы св. Пятра. Тысячы вернікаў, яшчэ задоўга да пачатку літургіі, напоўнілі не толькі ўпрыгожаную кветкамі галоўную ватыканскую плошчу, але і блізкія да яе вуліцы. Радаснаму велікоднаму настрою нават не перашкодзіла дадждлівае і халоднае надвор’е.

Святы Айцец не прамаўляў гаміліі, паколькі адразу пасля заканчэння літургіі з балкону ватыканскай базылікі прагучала яго велікоднае пасланне. Падчас св. Імшы гучалі на розных мовах і ў розных інтэнцыях. Між іншым прагучала малітва за народы падзеленыя вайсковымі канфліктамі на рускай мове. Пасля Эўхарыстыі Францішак праехаў некалькі разоў вакол плошчы св. Пятра на папамабіле, каб прывітаць як мага большую колькасць вернікаў.

Крыніца: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё


Фотаматэрыялы можна адшукаць тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх