*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
9 красавіка 2015 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы Ватыкана Прэзідэнта Славакіі Андрая Кіску, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам і падсакратаром па адносінах з дзяржавамі кс. прэлатам Антуанам Камільеры. Сардэчныя перамовы прайшлі напярэдадні святкавання 25-годдзя аднаўлення дыплатычных адносінаў паміж Апостальскай Сталіцай і тагачаснай Чэхаславацкай Федэратыўнай Рэспублікай, якое адбылося 19 красавіка 1990 г. і за якім следаваў візіт у краіну св. Яна Паўла ІІ.

Бакамі выказвалася задавальненне існуючымі адносінамі, умацаванымі пагадненнямі, якія ўступілі ў сілу, і плённым дыялогам паміж Касцёлам і грамадзянскімі ўладамі. Падчас перамоваў закраналіся тэмы міжнароднага парадку дня з асаблівай увагай на сітуацыю на Блізкім Усходзе і важнасць клопату аб годнасцю чалавека.

Крыніца: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх