*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Тры падарожжы за межы Ватыкана чакаюць Святога Айца Францішка ў бліжэйшыя месяцы, два з якіх у межах Італіі. 14 красавіка 2015 г. была апублікавана афіцыйная праграма мерапрыемстваў з удзелам Пантыфіка на красавік-чэрвень. У ІV Велікодную нядзелю, 26 красавіка, ён узначаліць святарскія пасвячэнні ў ватыканскай базыліцы, праз тыдзень, 3 мая, адправіцца з візітам ў парафію Маці Божай Каралевы Супакою ў Осціі пад Рымам. 12 мая ў базыліцы св. Пятра Папа правядзе св. Імшу на распачацце генеральнай асамблеі “Caritas Internationalis”, а ў VІІ Велікодную нядзелю, 17 мая, узначаліць на галоўнай ватыканскай плошчы абрад кананізацыі. Ва ўрачыстасць Пяцідзесятніцы, 24 мая, Пантыфік правядзе Эўхарыстыю ў базыліцы св. Пятра.

Чэрвень для Францішка з пункту гледжання літургічных цэлебрацый стане сапраўды насычаным. У першы чацвер гэтага месяца, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, ён узначаліць св. Імшу ў латэранскай базыліцы і працэсію да базылікі Санта Марыя Маджорэ. 6 чэрвеня Пантыфік накіруецца ў аднадзённае падарожжа ў Сараева, а праз два тыдні, 21-22 чэрвеня, з пастырскім візітам у Турын. 27 чэрвеня ў Ватыкане Папа возьме ўдзел у кансісторыі, а 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых Пятра и Паўла, узначаліць у ватыканскай базыліцы Эўхарыстыю і благаславіць паліі для новапрызначаных мітрапалітаў.

Крыніца: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх