*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Папа Францішак сустрэўся з невялікай групай дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі 29 мая 2015 г. у капліцы Дома Святой Марты. Фотаздымак: L'Osservatore Romano.
"Чаму дзеці пакутуюць?", -  спыталі ў Папы Францішка дзеці з цяжкімі захворваннямі, інваліднасцю і іх бацькі, некаторыя з якіх былі вымушаны не прывесці сваіх дзяцей на сустрэчу з Папам з-за іх цяжкага стану.

Святы Айцец адказаў на гэта пытаннем, якое б ён спытаў у Бога, гледзячы на ​​Крыж: "Чаму Твой Сын там?"

"Гэта ёсць таямніца Крыжа," – дадаў Пантыфік.

Папа зрабіў гэтыя важныя заўвагі падчас сустрэчы ў пятніцу ўвечары з дзецьмі ў капліцы Дома Святой Марты – Ватыканскай рэзідэнцыі Папы Францішка.
Іх суправаджалі бацькі, а таксама добраахвотнікі з “Unitalsi-Лацыё” - нацыянальнай італьянскай дабрачыннай арганізацыі, якая дапамагае арганізоўваць пілігрымкі і транспарціроўку хворых у Лурд, Францыя і да іншых міжнародных каталіцкіх святынь.

Большасць дзяцей былі ва ўзросце ад сямі да чатырнаццаці гадоў, хаця некаторым было і меней.

Папа Францішак заклікаў дзяцей не баяцца запытваць ў Бога: «Чаму?», нават калі Бог ужо пакінуў свой адказ: "Нават мой сын пакутаваў".

"Гэта адказ…", - сказаў Папа. "… І ваша сіла у ім: любіць погляд Айца".

У Францішка спыталі, як гэта ён, як Пантыфік, які вывучаў шмат тэалогіі, не мае адказу.

"На жаль, не. Троіца, Эўхарыстыя, Божая міласць і пакуты дзяцей ёсць вялікая таямніца", - адказаў Папа. “І магчыма ўвайсці ў гэтую таямніцу, толькі калі Пан глядзіць на нас з любоўю".

Папа Францішак выказаў сваё захапленне сілай і мужнасцю хворых дзяцей і іх бацькоў. Ён узгадаў, як некаторыя з сучасных бацькоў заявілі, што ім прапанавалі рабіць аборты, але яны адмовіліся, бо іх дзеці маюць права на жыццё.
"Ніколі, ніколі забойства чалавека не вырашае праблем. Ніколі". Пантыфік параўніў такую працэдуру з падыходам мафіі да праблем.

Папа Францішак запэўніў прысутных, што ён "суправаджае" іх на мужным падарожжы, якім з’яўляецца крыж, і падзякаваў ім за іх прыклад іншым.

У свеце, які характарызуецца культурай адходаў, Пантыфік зазначыў: "Вы – маленькія героі жыцця".

Ганна Шнэйбл, спецыяльна для рэдакцыі “Папа Рымскі Франіцшак”

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх