*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0

Падчас Агульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра 17 чэрвеня 2015 г., Францішак нагадаў сабраным пра чаканы дакумент, які будзе афіцыйна апублікаваны 18 чэрвеня

Папа Францішак запрасіў усіх вернікаў вітаць энцыкліку пра навакольнае асяроддзе, якая названа "Laudato sі’: пра клопат аб нашым супольным доме".

Бліжэй да канца сваёй штотыднёвай Агульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра, Святы Айцец звярнуўся з заклікам: "Заўтра, як вы ведаеце, свет пабачыць энцыкліка аб клопаце аб "супольным доме", гэта значыць мой твор будзе апублікаваны. Гэты супольны «дом», сказаў Папа Францішак, "у наш час разбураны, і таму гэта балюча ўсім, асабліва найбольш бедным слаям насельніцтва".

"Таму я хацеў бы звярнуцца з заклікам да адказнасці, на аснове задачы, якую Пан даў чалавеку ў час Стварэння: “каб абрабляць і абараняць 'сад, у якім чалавецтва было змешчана".

"Я запрашаю ўсіх вітаць з адкрытым духам гэты дакумент, які ставіць сябе на лінію сацыяльнага вучэння Касцёла".

Назва новай папскай энцыклікі - Laudato si’ (“Хвала Табе”). Гэтая назва была ўзята з верша святога Францішка Асізскага "Песня пра Сонца" (больш вядомая як “Сонечная песня” ці “Гімн да брата Сонца”), гімна хвалы Пану, напісанага яшчэ ў 1224 годзе.

З моманту абрання Папы ў сакавіку 2013 г., Францішак часта выказваў клопат аб навакольным асяроддзі, у адпаведнасці са сваім папярэднікам, Папам на пенсіі Бенедыктам XVI, які быў некалькі разоў называны ”Зялёным Папам”. Абодва Пантыфікі паслядоўна заклікалі да захавання тварэння.

18 чэрвеня 2015 г., падчас прэс-канферэнцыі будзе прадстаўлена новая энцыкліка Папы Францішка. Яе спецыяльна правядуць для акрэдытаваных журналістаў у новай Ватыканскай зале для Сінодаў біскупаў. Сярод тых, хто прэзентуе энцыкліку будуць: кардынал Пітэр Кодва Аппіа Тарксан, прэзідэнт Папскай рады па пытаннях правасуддзя і свету, Мітрапаліт Іаан (Зізіўлас) Пергамскі, які прадстаўляе Сусветны Патрыярхат і Праваслаўную Царкву, прафесар Джон Шчэльнхубэр, дырэктар-заснавальнік Патсдамскага інстытута даследаванняў ўздзеяння клімату, доктар Кэралін Ву, выканаўчы дырэктар і прэзідэнт “Каталіцкіх Дабрачынных Службаў", а таксама былы дэкан каледжа бізнэсу у Мендозе, Універсітэт Нотр-Дам, ЗША.

Беларускамоўная інфармацыйная рэдакцыя "Папа Рымскі Францішак"

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх