*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
У панядзелак, былы губернатар Фларыды Джэб Буш абвясціў тое, што ўсе ўжо добра ведалі: ён будзе прасіць падтрымкі рэспубліканскай партыі ў барацьбе за пасаду прэзідэнта Злучаных Штатаў.

Буш зараз з'яўляецца часткай доўгага спісу прэтэндэнтаў у прэзідэнты партыі рэспубліканцаў. Цікава, што ў ім няшмат тых, хто з’яўляецца вернікам ці прыхільнікам Рыма-каталіцкага  Касцёлу. Але магчыма, што да 2017 года, Злучаныя Штаты маглі б мець свайго першага, больш чым за 50 гадоў, каталіцкага прэзідэнта.

Вось хуткі агляд каталіцкіх прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта ЗША.

Джеб Буш звярнуўся да рымскага каталіцызму, веры яго жонкі, толькі ў 1994 годзе. Але, Буш нядаўна сказаў, што "я люблю абсалютны характар Каталіцкага Касцёла".

Іншы кандыдат топ-ўзроўню – сенатар Марка Рубіа, кубінскі амерыканец, які быў ахрышчаны каталіком, але наведваў мармонскія службы ў дзіцячым узросце. Ён быў жанаты ў Каталіцкім Касцёле і сёння лічыць сябе практыкуючым каталіком.

У дадатак да Буша і Рубіа, ёсць некалькі іншых каталіцкіх рэспубліканцаў, якія лічаць сябе меней магчымымі пераможцамі прэзідэнцкай гонкі.

Былы сенатар Пенсільваніі Рык Санторум, які заняў другое месца ў спісе Рэспубліканцаў 2012 года, вядомы як заўзяты і пабожны каталік. Ён афіцыйна ўступіў у Рэспубліканскую “барацьбу” у мінулым месяцы.

Губернатар Нью-Джэрсі Крыс Крысці, яшчэ не абвешчаная, але чакаемая кандыдатура на ўдзел у гонцы. Ён казаў пра вялікую важнасць яго веры і назваў арцыбіскупа Джона Майерса сваім "дарагім сябрам".

Таксама, хутчэй за ўсё, прыме ўдзел у гонцы і луізіянскі губернатар Бобі Джындал. Амерыканскі індзеец па паходжанні, ён перайшоў у каталіцтва з індуізму, бо ўпэўнены, што яго жыццё "вельмі інтэлектуальна-аснаванае падарожжа".

Нягледзячы на тое, што шмат каталіцкіх прадстаўнікоў, якія спабоднічаюць за пасаду прэзідэнта ЗША, з’яўляюцца прыхільнікамі Рэспубліканскай партыі, усё ж ёсць яшчэ па меншай меры адзін каталіцкі кандыдат і ад Дэмакратычнай партыі.

Як мы ведаем, Хілары Клінтан, метадыстка па веры, моцна жадае выйграць дэмакратычную намінацыю. Але ёсць прэтэндэнт, які ўжо “наступае ёй на пяткі”, былы губернатар Мэрыленда Марцін О'Мэллі, вернік Рыма-каталіцкага Касцёлу.

Беларускамоўная інфармацыйная рэдакцыя "Папа Рымскі Францішак"

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх