*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Афіцыйнае прадстаўніцтва Ватыкана ўдакладніла дату выпуска папскага дакумента.

Паводле заявы афіцыйнай прэс-службы Апостальскай сталіцы сёння раніцай, кіраўніцтва Ватыкану назвала канкрэтную дату рэлізу доўгачаканага дакумента. Энцыкліка Папы Францішка па экалогіі будзе апублікавана ў чацвер, 18 чэрвеня 2015 г.

Як мы паведамлялі раней, аўтарытэтныя ватыканскія СМІ дазналіся пра загаловак энцыклікі –  " Laudato Si' " ("Хвала Табе”), паводле назвы знакамітага верша Святога Францішка Асізскага "Гімн Сонцу”, гімна хвалы Богу за ўсё тое, што Ён стварыў, напісанага у 1224 г.

Беларускамоўная інфармацыйная рэдакцыя "Папа Рымскі Францішак"

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх