*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
"Рада Дзевяці" працягвае працу па рэформе Рымскай Курыі

Дзясятае пасяджэнне Рады кардыналаў, адказных за дапамогу Папу Францішку ў кіраванні Паўсюдным Касцёлам, пачалося сёння, 8 чэрвеня 2015 г., у Ватыкане. “Р9”, як іх часта называюць, разглядаюць планы па рэфармаванні Апостальскай Канстытуцыі "Pastor Bonus" у Рымскай Курыі.

Сустрэча будзе працягвацца да серады, 10 чэрвеня. Як і заўсёды, Святы Айцец будзе адсутнічаць на ранішнім пасяджэнні ў апошні дзень. У гэты час ён будзе звяртацца да вернікаў з нагоды сваёй штотыднёвай Агульнай аўдыенцыі.

Савет кардыналаў складаецца з наступных дзевяці прэлатаў: кардынал Джузэпэ Бертэла, прэзідэнт Папскай Камісіі па пытаннях Дзяржавы-горада Ватыкан; Кардынал Франсіска Хаўер Эрразурыз Осса, Арцыбіскуп на пенсіі горада Сант'яга, Чылі; Кардынал Освальд Грасіяс, Арцыбіскуп Бамбея; Кардынал Рэйнхард Маркс, Арцыбіскуп Мюнхена; Кардынал Лаўрэн Мансэнгво Пасінья, Арцыбіскуп Кіншасы, Конга; Кардынал Шон Патрык О'Мэллі, Арцыбіскуп Бостана, ЗША; Кардынал Джордж Пэлл, прэфект Сакратарыята па эканоміцы; Кардынал Оскар Андрэс Радрыгес Марадз’яга, арцыбіскуп Тэгусігальпу, Гандурас; і кардынал П'етра Паралін, Дзяржаўны сакратар Ватыкана.

Па заключэнні іх апошняй сустрэчы, якая адбылася ў красавіку, айцец Фэдэрыка Ламбардзі падчас прэс-канферэнцыі заявіў, што члены Р9 былі сканцэнтраваны на розных аспектах, у тым ліку і рэструктурызацыі СМІ Ватыкана і касцёльных абавязкаў у абароне непаўналетніх.

Пасля гэтага, дзязятага па ліку пасяджэння Р9, за 2015 год адбудуцца яшчэ два: 14–16 верасня і 10–12 снежня.

Беларускамоўная інфармацыйная рэдакцыя "Папа Рымскі Францішак"

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх