*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
6 чэрвеня 2015 г. папа Францішак здзейсняе сваё восьмае замежнае падарожжа, якое праходзіць ў сталіцы Босніі і Герцагавіны – Сараеве. Самалёт з Пантыфікам на борце выляцеў з рымскага аэрапорта “Леанарда Да Вінчы” у 7.50 раніцы і праз паўтары гадзіны, пераадолеўшы каля 530 км, прызямліўся ў Міжнародным аэрапорце Сараева.

Падчас пералёту Святы Айцец прывітаў журналістаў, якія суправаджалі яго, і нагадаў, што прыбывае ў сталіцу Босніі і Герцагавіны ў якасці пілігрыму спакою, каб казаць аб спакоі і маліцца аб ім. Францішак нагадаў таксама, што жыхары гэтага гораду шмат пакутавалі ў мінулым, а зараз крочаць цудоўным шляхам да міру.

Цырымонія прывітання Пантыфіка праходзіла з усімі належнымі атрыбутамі: ганаровай вартай, узняццем дзяржаўных сцягоў і выкананнем гімнаў. Францішка сустракалі прадстаўнікі мясцовых палітычных і касцёльных уладаў. У зале для ганаровых гасцей Папа прывёў кароткую размову з Драганам Човічам – харвацкім членам Прэзідыўма Босніі і Герцагавіны, структуры якая з’яўляецца калектыўным вышэйшым органам выканаўчай улады. Каталіцкая меншасць у гэтай балканскай краіне прадстаўлена менавіта харвацкім насельніцтвам.

Радыё Ватыкана

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх