*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Папа Францішак назваў барацьбу з гандлем людзьмі адной з цэнтральных задач свайго Пантыфікату. Адным з яго найбліжэйшых паплечнікаў у гэтай барацьбе застаецца Густава Вера, лідэр фонду “Аламеда”. Гэтая аргентынская арганізацыя працуе ўжо на працягу многіх гадоў і змагаецца з эксплуатацыяй чалавека ў роднай краіне Папы.

Яны сустрэліся яшчэ ў 2008 годзе, калі Фонд перажываў свой крытычны перыяд.

"Гэта быў вельмі важны год для нас, бо мы былі атакаваныя з боку прыхільнікаў шматлікіх злачынных груп, якія мы паспелі скасаваць. На той момант, мы ўжо былі атакаваныя 18 разоў, прама ў нашых офісах. Ахвярамі сталі людзі, якія давалі свае паказанні супраць злачынцаў у розных судах", - узгадаў Густава Вера.

З тых часоў, Густава і Хорхэ Марыя часта бачылі адзін аднаго і, можна сказаць, такім чынам распачалі сяброўства.
Пры падтрымцы Фонду, кардынал Берголья змог адсвяткаваць Святую Імшу  з нагоды пятай гадавіны трагічнага пажару, у якім загінулі па меншай меры шэсць чалавек. Пажар адбыўся на адным з заводаў  Буэнас-Айрэса.

"І ніколі не пужайцеся барацьбы за справядлівасць. Мы можам паўтараць зноў і зноў: патрабуем справядлівасці для шматлікіх мужчын і жанчын, якія ўжо даўно пакутуюць ад гандлю людзьмі", - заявіў кардынал Хорхэ Марыя Берголья 27 сакавіка 2011 г., падчас прамовы да супрацоўнікаў Фонду “Аламеда”.

Арганізаванае злачынства ў Аргенціне ў апошнія гады рэзка ўзрастае.
Па дадзеных Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, гэтая паўднёва-амерыканская краіна можа стаць трэцім па велічыні вытворцам какаіну ў свеце. Густава Вера прыпісвае гэтую праблему карупцыі.

"Папа Францішак, вядома, вельмі расчараваны ростам гандлю наркотыкамі ў Аргентыне. Ён  занепакоены і тым, што зараз краіна ўжо не проста транзітны цэнтр, але і месца вялікай колькасці спажыўцоў наркотыкаў. І мы таксама маем доказы таго, што гэтыя працэсы адбываюцца. Папа таксама
занепакоены ўзроўнем карупцыі, якая робіць незаконны абарот наркотыкаў больш лёгкім у краіне", - адзначыў лідэр Фонду “Аламеда”.

У канцы лютага, спадар Вера апублікаваў асабісты электронны ліст да Папы, у якім ён выказаў занепакоенасць тым, што Аргенціна ўжо хутка сутыкнецца з такімі жа праблемамі, што і Мексіка ў апошнія гады.

"Гэта мафіёзная дзяржава, дзе арганізаванае злачынства змешваецца з урадам, які дазваляе гэтай  злачыннасці пашырацца. І гэта такія працэсы, якія могуць прывесці да сітуацыі, якая адбываецца зараз у Мексіцы".

Спадар Вера адзначыў, што ўжо даўно запрашае і чакае на асабістай сустрэчы Папу Франціша разам з прэзідэнтам Аргенціны Крысцінай Фернандэс дэ Кішнер, каб абмеркаваць сітуацыю з карупцыяй. Такая сустрэча чакаецца прыкладна ў чэрвені 2015 г.

"Ёсць пытанні, якія ідуць ад Касцёла і ад Папы Францішка асабіста, на якія Крысціна Кішнер павінна будзе адказаць асабіста. Яна таксама адкажа на пытанні наконт рэальных узроўняў незаконнага абароту наркотыкаў і адмывання грошай у краіне".


Сустрэча, што сімвалічна, адбудзецца за некалькі месяцаў да усеагульных выбараў у Аргенціне, якія запланаваны на 25 кастрычніка 2015 г.

Беларускамоўная інфармацыйная рэдакцыя "Папа Рымскі Францішак", паводле паведамленяя агенцтва RR

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх