*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Дырэктар Ватыканскага выдавецкага дому запэўніў, што выхад доўгачаканага дакументу адбудзецца ужо ў сярэдзіне чэрвеня.

Доўгачаканая энцыкліка Папы Францішка па экалогіі будзе, як паведамляецца, названа " Laudato Si' ”. Так па-лацінску гучаць словы “Хвала Табе”. Гэтая назва ўзята з верша святога Францішка Асізскага "Песня пра Сонца" (больш вядомая як “Сонечная песня” ці “Гімн да брата Сонца”), гімна хвалы Богу, напісанага яшчэ у 1224 годзе.

Першапачатковыя версіі назвы былі знойдзены журналстамі ў сацыяльнай сетцы Twitter падчас мерапрыемстваў ў гонар выдавецкага дома Ватыкана, Libreria Editrice Vaticana (LEV).

Калі афіцыйная Рэлігійна-інфармацыйная службы (РІС) спытала пра назву, айцец Джузэпэ Коста, дырэктар LEV, падцвердзіў назву энцыклікі “ Laudato Si' ”, а таксама падкрэсліў, што гэта даўно цікавіла міжнародную супольнасць.

"Ёсць шмат друкароў за мяжой, якія ўжо гатовы публікаваць энцыкліку ў сваіх краінах на родных мовах", - дадаў дырэктар LEV.

Нягледзячы на тое, што айцец Джузэпэ Коста назваў толькі прыкладную дату публікацыі энцыклікі ў РІС, некаторыя навінавыя крыніцы, асабліва ў Twitter, падкрэслілі 16 чэрвеня 2015 г. як дакладную дату афіцыйнага выхаду папскай энцыклікі “Хвала Табе”.

Трэба адзначыць, што пакуль яшчэ няма афіцыйнай заявы пра назву ці дату публікацыі энцыклікі Святым Пасадам. Застаецца і нязменным тое, што яшчэ ў студзені прэс-сакратар Святога Пасаду, айцец Федэрыка Ламбардзі, заявіў журналістам пра сваё асабістае меркаванне наконт выпуску энцыклікі "да лета".

А наша рэдакцыя ўжо гатова прадставіць увазе нашых чытачоў магчымы праект вокладкі новай папскай энцыклікі “Хвала Табе”:


Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх