*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
У першую нядзелю чэрвеня ў Аргенціне адзначаецца Дзень жураналістаў. Нягледзячы на тое, што Папа зараз у Рыме, ён павіншаваў усіх рэпарцёраў, якія асвятлялі яго сустрэчу з Прэзідэнтам Аргенціны Крысцінай Фернандэс дэ Кіршнер:

"Я спадзяюся, што вы добра адзначаеце Дзень журналістаў. Гэта вельмі напружаны дзень, але дазвольце павішаваць вас. Няхай Пан благаславіць вас і не забывайце маліцца за мяне. А калі некаторыя з вас не моляцца, таму што не вераць ці вера ідзе супраць вашай жыццёвай пазіцыі – тады, калі ласка, напішыце добрую вестку пра мяне".

Беларускамоўная інфармацыйная рэдакцыя "Папа Рымскі Францішак"

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх